Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Затрыманы
Яшчэ зімой у раённы аддзел унутраных спраў звяртаўся жыхар Обалі, у якога злодзеі абрабавалі легкавую машыну. Амаль чатыры месяцы доўжылася следства, а нядаўна злачынца знойдзены – ім аказаўся жыхар в. Гаравыя. Як высветлілася, крадзеж дызельнага паліва з трактара ААТ “Лаўжанскае”, які знаходзіўся ў Гаравых – таксама справа рук гэтага ж вяскоўца. Ён затрыманы, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.
Чарка
Жыхар Санкт-Пецярбургу расказаў міліцыянерам, што прыехаў у Шуміліна да цёці дапамагчы ёй пасадзіць бульбу, але на вакзале  яго абрабавалі: ўкралі тэлефон “Самсунг”, з кішэні выцягнулі каля 30 тысяч рублёў. А ўсё з-за ўласнай бяспечнасці расі-яніна: пасля некалькіх чарак мужчына заснуў на вакзале…
Печкі
З заявай аб крадзяжы ў міліцыю звярнуўся жыхар Віцебска: у двары ягонага дачнага дома, што ў Тропіне, пабывалі злодзеі. Прапалі дзве самаробныя металічныя печкі.
У той жа дзень у міліцыю з павіннай прыехаў раней судзімы жыхар вёскі Ласвіцкія. Ён расказаў пра тое, як здзейсніў крадзеж, раскаяўся ў зробленым. Печкі вярнуў гаспадару. Добраахвотнае прызнанне ўлічылі, супраць мужчыны не сталі ўзбуджаць крымінальную справу.
Грошы
У жыхара райцэнтра з хаты прапалі грошы. Супрацоўнікі РАУС устанавілі, што злодзеі ў дом пацярпелага прабраліся праз акно, папярэдне выста-віўшы раму. Грошы (больш за дзвесце тысяч рублёў), якія ляжалі ў буфеце, знайсці было няцяжка. Па гарачых слядах злачынства раскрыта. Злодзеем аказаўся жыхар Шуміліна. Ён затрыманы.
Ухіленне
Жыхарка раёна чатыры гады таму была асуджана судом Лепельскага раёна да 1,3 года выпраўленчых работ з вылікам 15% заробку ў даход дзяржавы. Грамадзянка давала пад-піску, што будзе прытрымлівацца ўстаноўленага рэжыму. Але слова сваё не стрымала: пасля чарговага звальнення не ўладкоўвалася на работу. За ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе выпраўленчых работ супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Снарады
Жыхарка Шуміліна паведаміла ў міліцыю пра небяспечную знаходку: на сваім прысядзібным участку жанчына знайшла гранату. Група размініравання з Віцебска абясшкодзіла гранату.
Падобная знаходка і ў трох кіламетрах ад вёскі Філіпенкі. Толькі тут знойдзены два артылерыйскія снарады. І зноў у наш раён прыязджалі сапёры.
Кювет
Жыхар в. Ляжні без правоў кіравання на аўтамабілі “Фольксваген-Джэта” ехаў ноччу з в. Мяхі ў бок Мішкавіч. Ля в. Кулакова не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся.
Жанчына, што ехала ў машыне, пацярпела і знаходзіцца на лячэнні ў абласной бальніцы. Па дадзенай аварыі праводзіцца праверка.
ДТЗ
Сёлета ў раёне зарэгістравана дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў, 2 чалавекі загінулі, 11 паранена.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №38 ад 24.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *