Доска почёта Шумилинского района: Ольга Гребенчук

Актуалии Общество Экономика

Ніякая работа не палохае
Вольга Леанідаўна Грабянчук працуе на СТАА “Вітконпрадукт” з моманту ўтварэння прадпрыемства. “Калі ў Шуміліне адкрывалася новае прадпрыемства, – успамінае жанчына, – рашыла паспрабаваць сябе на новай рабоце. Магу з упэўненасцю сказаць, што тады я прыняла правільнае рашэнне. Мне падабаецца мая работа”.
Вольга Леанідаўна працуе работнікам забойнага цэха на ўчастку ахаладжэння птушкі. Работа з няпростых, за змену праз рукі В. Л. Грабянчук і яе напарніцы, бывае, праходзіць да сямідзесяці тон мяса. Але Вольга Леанідаўна ніколі не скардзіцца на цяжкасці ў рабоце, яна на ўсё глядзіць з пазітывам. “Затое, вунь, гляньце, у якой я добрай фізічнай форме, – усміхаецца Вольга Леанідаўна і з жартам дадае: – увогуле, гэта немужчынская работа. Мужчыны тут працаваць не могуць, то спіна баліць, то рукі… Многія спрабавалі, але і тыдня не вытрымлівалі. Апошнія гадоў пяць працую з Таццянай Несцярэнкай – з такой напарніцай ніякія аб’ёмы не страшныя”.
В. Л. Грабянчук – адказны і дысцыплінаваны работнік, заўсёды спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Для яе “Вітконпрадукт” даўно стаў нечым большым, чым проста работа. Таму і нядзіўна, што прозвішча апрацоўшчыка птушкі 4 разраду цэха забою птушкі “Шуміліна” СТАА “Віткон-прадукт”  Вольгі Грабянчук занесена на раённую Дошку гонару.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №92 ад 25.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *