Нізкі паклон за самаадданую працу на зямлі
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці можна без перабольшвання назваць галоўным прафесійным святам нашага раёна. Аграпрамысловы комплекс раёна – гэта вядучая галіна эканомікі, самы шматлікі працоўны калектыў, амаль палова насельніцтва Шуміліншчыны. Таму прафесійнае свята працаўнікоў вёскі выклікае асаблівую ўвагу. У суботу дэлегацыі з усіх сельскагаспадарчых арганізацый раёна, перапрацоўчых і абслугоўваючых прадпрыемстваў сабраліся ў раённым цэнтры культуры на вялікае свята ўшаноўвання лепшых працаўнікоў, на падвядзенне вынікаў работы за год.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Снараў, падводзячы вынікі работы аграрыяў раёна за дзесяць месяцаў, адзначыў, што працаваць сёлета прыйшлося ў няпростых умовах надвор’я, складанымі былі і эканамічныя ўмовы. Валавая вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі складае 92,9%, пры гэтым прадукцыі жывёлагадоўлі – 104,5%, раслінаводства – 76,3%. Сабрана 17,23 тысячы тон збожжа, 1,2 тысячы тон насення рапсу, 2,3 тысячы тон бульбы, нарыхтавана 42,7 тысячы тон кармоў, надоена 17,32 тысячы тон малака, з якіх прададзена дзяржаве 15,26 тысячы тон, у тым ліку сортам “экстра” – 41,3%.
Кіраўнік раёна прывёў прыклады лепшых гаспадарак, якія нават у сёлетніх складаных умовах дабіліся добрых вынікаў. Так, ураджайнасць збожжавых у ААт “Лаўжанскае” склала 29,9 ц/га. СФГ “Раднік” нарыхтавала 42, ААТ “Прыдзвінскі” – 35,9 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. КУСГП “Мішневічы” прадала 64% малака сортам “экстра”, ААТ “Ляжні” – 51%. Добрыя вынікі паказалі на вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі “Вітконпрадукт” і дапаможная гаспадарка “Добрынскае” Полацкага КХП.
Па раёне нарыхтавана кармоў 29,5 ц. к. а. на ўмоўную галаву, што дазволіць без праблем правесці зімоўку, атрымліваючы прадукцыю жывёлагадоўлі. Зроблены добры задзел пад ураджай будучага года – у раёне пасеяна 5957 га азімых збожжавых, 577 га азімага рапсу, узнята амаль 4 тысячы га зябліва.
Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што за мінулы год наведзены парадак на большасці ферм і машынных двароў, гэтая работа будзе працягвацца і ў 2017 годзе, пашыраючыся на тэрыторыю населеных пунктаў, іншых вытворчых аб’ектаў.
Аляксандр Снараў выказаў словы шчырай падзякі за добрасумленную працу кіраўнікам, спецыялістам, усім работнікам аграрнай галіны раёна, павіншаваў усіх са святам і пажадаў здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых справах. Кіраўнік раёна ўручыў дыпломы пераможцаў і Ганаровыя граматы райвыканкама кіраўнікам гаспадарак і асобным работнікам, якія сталі лідарамі вытворчага спаборніцтва ў галіне.
Да віншаванняў далучыўся намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска Анатоль Кандратовіч, які адзначыў цесныя сувязі паміж гарадскімі прадпрыемствамі і гаспадаркамі нашага раёна, падзякаваў вяскоўцам за ўклад у забеспячэнне гараджан якаснымі прадуктамі харчавання.
Граматы і падзякі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама за другія і трэція месцы ў спаборніцтвах уручыў вяскоўцам першы намеснік начальніка ўпраўлення Андрэй Кузняцоў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава далучылася да святочных віншаванняў, адзначыла нялёгкую працу вяскоўцаў, выказала ім цёплыя пажаданні і ўручыла лепшым працаўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна падарункі ад абутковага канцэрна “Марка”.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая разам з першым сакратаром райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандрам Хмарыным ўзнагародзіла маладых працаўнікоў прадпрыемстваў АПК раёна.
Цудоўны канцэрт для вяскоўцаў падрыхтавалі артысты з устаноў культуры раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №91 ад 22.11.2016 г.
Я очень рада и очень горжусь за А.П. И Его Коллективом, что Он всё таки вернулся к Пению и Музыке,а не начал заниматься чем то другим, СДЕЛАЮ ВСЁ,ЧТО БЫ Он дальше продолжал этим заниматься что бы А.П. Стал ОПЯТЬ СЧАСТЛИВым,УЛЫБАЮЩИЕСЯ И ПОЛНЫЙ КАКИХ ТО НОВЫХ ИДЕЙ,Я ПОСТАРАЮСЬ ВЫПОЛНИТЬ !!!!!!!!!! !СПАСИБО ЭТОМУ ЧЕЛОВЕКУ, ЧТО БЫЛ КОГДА ТО РЯДОМ И КОЕ ЧЕМУ МЕНЯ НАУЧИЛ,Я ОЧЕНЬ ИМ ГОРЖУСЬ, !!!!!!!!!Я НЕ ДОЛЖНА ОГОРЧАТЬ А.П. А СТАРАТЬСЯ ДЕЛАТЬ ВСЁ ЧТО БЫ БЫТЬ ДЛЯ НЕГО И В ДАЛЬНЕЙШЕМ ПРИМЕРОМ.
Хотелось бы когда не будь,побыть на одном из Мероприятий
А когда эта газета выйдет в Продажу и напишут ли там Мои Коментарии?????
На газету «Герой працы» можно подписаться в любом почтовом отделении или в редакции газеты. Стоимость подписки на декабрь 2016 г. — 3 р. 80 к., на 2017 год — 4.00 руб в месяц.
Вон как редакция борется за каждого подписчика! Человек только спросил:»А когда эта газета выйдет в Продажу и напишут ли там Мои Коментарии?????,а редакция:»Подпешись и узнаешь!» Офигенный маркетинговый ход!!!!! Нет что бы правду сразу сказать, о том что коментарии не печатают,ан нет— редакции нужна интрига!
Ну,ну —»реклама двигатель торговли!» Удачи!!!!