В Шумилинском территориальном центре социального обслуживания идеологов района встретили концертом

Актуалии Общество

У першую чаргу, працаваць з людзьмі


Традыцыйная штомесячная сустрэча ідэалагічных работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Шуміліншчыны на мінулым тыдні прайшла ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ідэолагі абмеркавалі шырокае кола пытанняў сваёй паўсядзённай работы.
Дырэктар ТЦСАН В. Р. Штуро і работнікі цэнтра падрыхтавалі цікавую тэатралізаваную прэзентацыю сваёй установы, пазнаёмілі з аддзяленнямі цэнтра, паслугамі, якія яны аказваюць. Работа цэнтра вельмі запатрабаваная і пастаянна пашыраецца: павялічваецца колькасць жыхароў раёна, якіх абслугоўваюць супрацоўнікі цэнтра, пашыраюцца паслугі, якія прадстаўляе ўстанова. Адчувалася, што ў цэнтры сфарміраваны дружны калектыў аднадумцаў, якія працуюць на агульны станоўчы вынік, разам выконваюць любую работу.
Пра вынікі выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. У. Хамаганава. Як адзначыла Наталля Уладзіміраўна, выбары прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні, ва ўсіх акругах на альтэрнатыўнай аснове, з належнай актыўнасцю выбаршчыкаў. Абраны па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21 дэпутат В. В. Мірош прыступіў да работы і ўжо правёў першы прыём грамадзян у Шуміліне.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Д. І. Кахтэнка засяродзіла ўвагу ідэолагаў на эфектыўнасці арганізацыі работы ўстаноў адукацыі раёна па раннім выяўленні сямейнай нядбайнасці. І дапамагчы ранняму выяўленню такіх сямей могуць як раз ідэалагічныя работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, у якіх працуюць гэтыя нядбайныя бацькі.
Пра ролю сродкаў масавай інфармацыі ў ідэалагічным забеспячэнні работы прадпрыемстваў і пра аднаўленне падпісных тыражоў расказалі галоўны рэдактар раённай газеты С. П. Ермалаеў і начальнік участка паштовай сувязі А. А. Новікава.
А. У. Мазанкоў, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, расказаў пра важнасць спартыўна-масавай работы ў калектывах. У Шуміліне створана і пачала працаваць новая ўстанова – фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. А. У. Мазанкоў пазнаёміў прысутных з аздараўленчымі паслугамі, якія будзе аказваць цэнтр, іх коштам.
Набліжаюцца навагоднія святы з іх традыцыйнымі гуляннямі, ранішнікамі, вечарамі. Першы намеснік начальніка РАНС Р. Л. Жук засяродзіў увагу на неабходнасці бяспечнай арганізацыі святочных мерапрыемстваў, нагадаў пра асноўныя правілы бяспекі. А намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ю. С. Маісеенка паведаміла пра асноўныя святочныя мерапрыемствы, нагадала пра афармленне тэрыторый і будынкаў арганізацый. У пераднавагоднія дні будуць праходзіць дабрачынныя мерапрыемствы: 26 снежня гасцей чакае прытулак у Обалі, а 28 снежня – дзіцячае аддзяленне ЦРБ. Акрамя салодкіх падарункаў гэтым установам патрэбна шмат неабходных рэчаў, даведацца пра якія можна патэлефанаваўшы ва ўстановы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №91 ад 22.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *