Шумилинцы приняли участие в отчетно – выборной конференции областной организации Белорусского союза женщин

Общество

Жанчыны робяць свет лепшым
У сераду 16 лістапада ў Віцебску ў каледжы культуры і мастацтваў прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», удзел у якой прыняла дэлегацыя нашага раёна, члены раённай арганізацыі – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Валянціна Навіцкая, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП ЖКГ Таццяна Лявонава і адказны сакратар газеты «Герой працы» Алена Карпушэнка.
Удзел у рабоце канферэнцыі прынялі намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Генадзь Ягораў.
Па словах старшыні абласной арганізацыі “БСЖ” Ларысы Аленскай, асноўнымі накірункамі дзейнасці арганізацыі былі і застаюцца павышэнне статуса жанчыны ў грамадстве, яе ролі ва ўсіх галінах жыцця краіны, абарона правоў жанчын, дзяцей, умацаванне сям’і, дапамога тым, хто аказаўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Сёння абласная арганізацыя налічвае 21 раённую, дзве гарадскія, 598 пярвічак, якія аб’ядноўваюць 15 тысяч актыўных, ініцыятыўных жанчын, нераўнадушных да праблем грамадства ў цэлым і кожнай жанчыны ў прыватнасці. Работу сваю жансавет будуе ў цесным узаемадзеянні з органамі ўлады, дэпутацкім корпусам, іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.  На рахунку членаў арганізацыі – безліч цікавых, карысных і важных рэальных спраў, а таксама шмат планаў і задум на будучыню.
Старшынёй абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» абрана Галіна Жаланава, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Напрыканцы канферэнцыі адбыліся ўзнагароджанні актывістаў жаночага руху. Падзяку абласной арганізацыі атрымала Валянціна Навіцкая.
Завяршылася мерапрыемства канцэртам навучэнцаў каледжа культуры і мастацтваў.
Алена КАРПУШЭНКА.

Фота рэдакцыі «Витебские вести»
Надрукавана ў №91 ад 22.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *