20 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

20 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай    прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Праца на зямлі заўжды карысталася асаблівай павагай у народзе. Менавіта дзякуючы работнікам сельскагаспадарчай галіны забяспечваецца аснова дабрабыту і харчовай бяспекі нашай дзяржавы.
Сельская гаспадарка для Шумілінскага раёна – не толькі асноўная галіна эканомікі, гэта жыццёвы ўклад большасці яго жыхароў, працавітасць і ўпартасць якіх даюць рэальную аддачу, штодзённа забяспечваюць наш стол свежымі якаснымі прадуктамі – хлебам, мясам, малаком, бульбай і гароднінай.
Сялянская праца патрабуе ад чалавека максімальнай самааддачы, мудрасці, цярпення і шчырай любові да зямлі.
Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці і не заўсёды спрыяльнае надвор’е, прафесійныя якасці працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна дазваляюць выконваць пастаўленыя задачы. Агульнымі намаганнямі нам варта яшчэ многае зрабіць па нарошчванні аб’ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці і паляпшэнні якасці жыцця на сяле. Упэўнены, што вашы веды, вопыт дапамогуць пераадолець усе цяжкасці.
Напярэдадні свята жадаем усім здароўя, дабрабыту, удачы, поспехаў у высакароднай працы, добрага надвор’я і, канешне, вялікіх прываг, надояў і багатых ураджаяў!
Раённы выканаўчы камітэт.           Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *