Светлана Овчинникова из «Придвинского» стала лучшей дояркой Шумилинского района

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Лепшая даярка – у “Прыдзвінскім”
Па выніках работы за студзень-кастрычнік гэтага года лепшым аператарам машыннага даення ў раёне прызнана Святлана Аляксандраўна Аўчыннікава, даярка фермы Крывое Сяло-1 ААТ “Прыдзвінскі”. Сёлета Святлана надаіла 3378 кілаграмаў малака на карову (гэта на 315 кг больш, чым у мінулым годзе). Валавы надой у яе групе склаў 135 тон (на дзесяць тон больш, чым летась).
Святлана Аўчыннікава працуе ў гаспадарцы больш за дваццаць гадоў. Жанчына лічыць, што добрыя надоі залежаць ад утрымання кароў, ад добрых кармоў і якасных канцэнтратаў. “А яшчэ жывёлу трэба любіць, – упэўнена Святлана Аляксандраўна. – Яна  тонка адчувае чалавека і любіць ласку. Увогуле каровы – разумныя і даверлівыя істоты, кожная мае свой характар”. І Святлана Аўчыннікава да кожнай буронкі знайшла свой “ключык”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *