“Люблю ветэрынарыю!”
Амаль тры гады вядучым ветурачом-тэрапеўтам райветстанцыі працуе Ірына Міхайлаўна Нікіценка. Прыйшла сюды з пэўным багажом ведаў, бо два гады пасля заканчэння ветакадэміі працавала па размеркаванні на Гомельшчыне. А потым вырашыла вярнуцца на радзіму. “Прафілактыка хвароб і лячэнне жывёлы – вось мая асноўная работа, – расказала Ірына. – Афармляю патрэбную дакументацыю, вяду ўлік жывёлы па гаспадарках, адказваю за дыспансерызацыю буйной рагатай жывёлы”.
Ірына Міхайлаўна сочыць за навінкамі ў ветэрынарыі, цікавіцца новымі схемамі лячэння і прэпаратамі. Адным словам, пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень.
Тую навіну, што работа Ірыны Нікіценкі прызнана лепшай сярод ветурачоў раёна, жанчына сустрэла і здзіўлена, і радасна адначасова. А потым шчыра сказала: “Я люблю ветэрынарыю! Ніколькі не шкадую, што пайшла вучыцца на ветурача”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.