Механизаторы «Приозёрного мира» Сергей Песецкий и Анатолий Василевич стали лидерами района па вспашке зяби

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Спалучэнне вопыту і энтузіязму
Спалучэнне вопыту, юнацкага энтузіязму і агульнай зацікаўленасці ў поспехах – так можна ахарактарызаваць работу Сяргея Сяргеевіча Пясецкага і Анатоля Аляксандравіча Васілевіча з ААТ “Прыазёрны мір”. Сёлета гэтыя механізатары занялі першае і другое месцы ў раёне па ўздыме зябліва.
На рахунку Сяргея Пясецкага (яму ўсяго 26 гадоў) – 336 гектараў. “Ну, а я крыху не дацягнуў да гэтай лічбы, – усміхаецца Анатоль Васілевіч. –  Моладзь спрытнейшая, можна сказаць, “наступае на пяткі” нам, ветэранам. Да таго ж, з чатырохмятровымі плугамі спрытней працаваць, чым з тымі, якія маюць захоп 1,6 метра”.
Механізатары “Прыазёрнага міру” працавалі на ўздыме зябліва старанна і дружна. Вядома,  Анатоль Васілевіч, стаж работы якога складае больш за сорак гадоў, дапамагаў маладому калегу. Вучыў, раіў, разам прыкідвалі і меркавалі, калі рамантавалі плугі. Добрым дарадцам для Сяргея быў і ёсць бацька, Сяргей Леанідавіч, які ўсё жыццё працуе ў гаспадарцы.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.
Ларыса Кісялёва.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *