Николай Прищепов пришёл в «Сиротинский» в 80-е и до сих пор верен деревне

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Верны выбранай прафесіі
На пытанне, чым займаўся ў гарачы час корманарыхтоўкі, механізатар КУСГП “Сіроцінскі”  Мікалай Леанідавіч Прышчэпаў адказвае: “І касіў, і прасаваў”. Так, у гэтым годзе механізатар скасіў больш за чатырыста гектараў травы. Ну, а сярод тых, хто працаваў на прэс-падборшчыку, Мікалаю Прышчэпаву ўвогуле няма роўных у раёне: спрасаваў 1545 тон сена і саломы.
Мікалай Леанідавіч не любіць хваліцца сваімі дасягненнямі і здабыткамі. Кажа, што “працуе, як усе”. Як прыйшоў у “Сіроцінскі” ў 80-ыя гады, так і рупіцца тут да сённяшняга дня.  Застаўся верным роднай зямлі і выбранай у маладосці прафесіі. Мужчына любіць працаваць на трактары, і ўвогуле з любой тэхнікай на “ты”. У мінулыя гады і араў, і сеяў, і сянаж вазіў. На любой рабоце механізатар атрымліваў толькі падзякі за руплівасць. Думаецца, такіх падзяк яшчэ будзе многа.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *