Яе цяляты “як лялечкі”
Дырэктар КУСГП “Ульскі” Валянціна Лабейка вельмі задаволена, што не памылілася, калі амаль два гады таму прапанавала былой даярцы Веры Іванаўне Барысевіч памяняць прафесію і стаць цялятніцай фермы Кардон. “Даглядаць групу дарошчвання, дзе знаходзіцца 250 цялятак – гэта вельмі адказна, – кажа Валянціна Уладзіміраўна. – Тут трэба не проста ўважлівасць, вялікую ролю грае вопыт і нават інтуіцыя. А наша Вера Іванаўна нават па знешнім выглядзе жывёлы можа вызначыць, ці хворая яна, у якім настроі”.
У групе Веры Барысевіч цяляты ”як лялечкі”. Сытыя, чыстыя, укормленыя – у гэтым мы пераканаліся самі. Цялятніца выкарыстоўвае спецыяльную схему выпойвання маладняку, дае жывёле і камбікорм, і сена, і сянаж. Затое ёсць аддача і добрыя вынікі навідавоку – сярэднясутачныя прывагі жывёлы складаюць 600-650 грамаў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.