Сергей Кибисов начинает рабочий день в шестом часу утра

Актуалии Экономика

За малаком – у далёкія рэйсы
Работа вадзіцеля малакавоза Шумілінскага вытворчага цэха ААТ “Малако” Сяргея Пятровіча Кібісава пачынаецца а шостай гадзіне раніцы. Летам прывозіў малако з ААТ “Лаўжанскае” і “Прыдзвінскі”. А зараз, калі сельгасарганізацыі раёна не могуць прадаставіць вытворчаму цэху патрэбную колькасць сыравіны, Сяргея Кібісава адправілі ў далёкія рэйсы. На сваім магутным МАЗе ён возіць малако з гаспадарак Чашніцкага і Бешанковіцкага раёнаў.
Такую адказную работу даручылі менавіта Сяргею Пятровічу, бо ён чалавек вельмі сумленны і адказны, “хадзіў на дальнякі”, калі працаваў у сельгастэхніцы.   “У цыстэрну змяшчаецца 7 тон 700 кілаграмаў малака, – расказаў вадзіцель. – Мая работа: заліць малако ў цыстэрну, прывезці на прадпрыемства. Ну, а потым малако ідзе на перапрацоўку сыроў”. Якія, дарэчы, вельмі любіць Сяргей Пятровіч на сняданак да гарбаты.
За месяц Сяргей Кібісаў перавозіць больш за дзвесце тон малака. Як правіла, ягоны МАЗ “заўсёды ў страі”, бо вадзіцель своечасова яго рамантуе, трымае ў рабочы стане.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *