“Не прапальвай сваё жыццё!”
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення з 14 лістапада па 30 лістапада праходзіць рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”.
Мерапрыемствы пройдуць у 4 этапы:
1-шы этап – 14 лістапада (акцыя праводзілася на прыпынках грамадскага транспарту і ў самім грамадскім транспарце);
2-гі этап – з 15 па 21 лістапада (на прамысловых прадпрыемствах і ў арганізацыях, у культурных цэнтрах, у пунктах грамадскага харчавання);
3-ці этап – з 22 па 28 лістапада (у медыцынскіх установах);
4-ты этап – з 22 па 28 лістапада (у месцах масавага знаходжання людзей).
Рыгор ЖУК, намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.