7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя землякі! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў
шчыра віншуюць вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўным святам і лічыцца слаўнай датай айчыннай гісторыі.
Для кожнага беларуса памяць пра гістарычныя падзеі дваццатага стагоддзя – гэта даніна павагі тым, хто жыў і працаваў ў эпоху вялікай шматнацыянальнай дзяржавы. Гэта прызнанне тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, узняў з руін гарады і пасёлкі.
Захоўваючы лепшае, што было набыта ў савецкі час, беларускі народ умацоўвае грамадзянскую згоду ў суверэннай сацыяльна арыентаванай дзяржаве – Рэспубліцы Беларусь. Мы жывём у мірнай краіне, у якой развіваюцца эканоміка і сацыяльная сфера. Расце міжнародны палітычны аўтарытэт Беларусі.
Напярэдадні свята прыміце сардэчныя пажаданні міру і стабільнасці, дабрабыту і моцнага здароўя, шчасця і працвітання ўсім жыхарам Шуміліншчыны!
4 лістапада ў Шуміліне пройдуць мерапрыемствы з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Мерапрыемствы пачнуцца ў 15.45 з ускладання кветак да помніка кіраўніку рэвалюцыі У. І. Леніну і да брацкіх могілак. Урачыстасці працягнуцца ў раённым цэнтры культуры, дзе пройдзе афіцыйная частка святочных мерапрыемстваў і будуць працаваць выставы гісторыка-краязнаўчага музея і раённай бібліятэкі. Пасля афіцыйнай часткі будзе паказаны спектакль, падрыхтаваны артыстамі РЦК.