Осенний призыв – 32 будущих солдата от Шумилинщины

Актуалии Молодёжь Общество

Заўтра – армейскія будні
“Роўна 46 год назад адсюль, з Шумілінскага ваенкамата,  прызвалі мяне ў армію, – узгадаў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” палкоўнік В. І. Жандараў падчас Дня прызыўніка, які прайшоў 1 лістапада ў Шуміліне. – А сёння я ўручаю павестку свайму пляменніку Ігару. Упэўнены, што ён і ўсе, хто сёння атрымлівае павесткі на вайсковую службу будуць годна выконваць воінскі абавязак, высока трымаць пачэснае званне абаронцаў Айчыны”.
32 хлопцы з нашага раёна папоўняць гэтай восенню рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Нашы землякі будуць праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе ў  Віцебску і 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе  ў Заслонаве, у  пагранічным атрадзе ў Брэсце і  міліцэйскім батальёне ўнутраных войск Рэспублікі Беларусь у Полацку, у ваеннай камендатуры ў Мінску.
Урачыстасці пачаліся з кароткага мітынгу на брацкіх могілках, дзе будучыя вайскоўцы выслухалі словы наказу ад В. І. Жандарава, старшыні раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікавай, ушанавалі памяць салдат Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання, усклалі вянок да помніка.
У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэцы да маладых людзей, якія возьмуць у рукі зброю, устануць на варту і будуць абараняць мірны спакой нашай краіны, звярнулася намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава,  начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна аб’яднанага раённага камісарыяту падпалкоўнік А. М. Собін. Благачынны протаіерэй Фёдар Пучынскі блаславіў прызыўнікоў на вайсковую справу, падкрэсліў, што абарона Радзімы ва ўсе часы лічылася богаўгоднай справай.
Кожны прызыўнік атрымаў павестку з датай адпраўкі ў вайсковую часць. Ужо заўтра хлопцы  развітаюцца з грамадзянскім жыццём і сустрэнуць новыя армейскія будні.
Дапоўніў мерапрыемства святочны канцэрт, падрыхтаваны артыстамі раённага цэнтра культуры.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *