Адкрыццё мемарыяла ў Быхаве
28 кастрычніка дэлегацыя маракоў-ветэранаў Віцебшчыны, у складзе якой былі прадстаўнікі Шумілінскай арганізацыі ГА “Саюз ваенных маракоў” на чале з капітанам 2 рангу ў адстаўцы Бычковым Анатолем Леанідавічам, прыняла ўдзел у адкрыцці ў горадзе Быхаве Магілёўскай вобласці Мемарыяла марской славы ў гонар 320 годдзя Ваенна-Марскога Флоту.
Гэта знамянальная для горада падзея сабрала гасцей з Беларусі і Расіі, прадстаўнікоў мясцовых улад і грамадскіх арганізацый, ветэранаў Узброеных Сіл.
Мемарыял прысвечаны ўсім ваенным маракам Быхаўшчыны, якія добрасумленна выканалі свой воінскі абавязак у моры, на зямлі, пад вадой і ў паветры. На камені-валуне – “ружа вятроў”, а на яго вяршыні – арол – сімвал мужнасці і гераізму.
Шмат станоўчых эмоцый пакінула ў членаў дэлегацыі паездка, удзел у адкрыцці мемарыяла і наведванне Быхаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Тамара ШКУЛАВА, а.-г. Слабада.
Анатолий Леонидович, как всегда прекрасен)Замечательный человек)