«Железный человек» родом из Шумилино

Мир увлечений Молодёжь Спорт, туризм

Рамантычнасць «жалезнага чалавека»
“Ironman” («жалезны чалавек») – серыя спаборніцтваў па трыятлоне на доўгую дыстанцыю, якая праводзіцца Сусветнай карпарацыяй па трыятлоне (WTC). Кожная асобная гонка (“жалезная” дыстанцыя) складаецца з трох этапаў, якія праводзяцца ў наступным парадку без перапынкаў: заплыву на 2,4 мілі (3,86 км), заезду на веласіпедзе па шашы на 112 міль (180,25 км) і марафонскага забегу на 26,2 мілі (42,195 км). Трыятлон “Ironman” лічыцца адным з найбольш складаных аднадзённых спаборніцтваў у свеце.
Гонкі “Ironman” праходзяць на працягу ўсяго года ў розных кропках зямнога шара.  Большасць пачынаюцца ў 7 гадзін раніцы, удзельнікам даецца 17 гадзін для завяршэння ўсёй дыстанцыі. Існуюць таксама часовыя ліміты  на праходжанне плавальнага этапа (звычайна 2 гадзіны 20 хвілін) і велаэтапа (8 гадзін 10 хвілін). Кожнаму ўдзельніку, які ўклаўся ў гэтыя ліміты і скончыў дыстанцыю да закрыцця фінішу, назаўжды прысвойваецца неафіцыйнае званне “Жалезны чалавек”. І гэта званне лічыцца адным з самых прэстыжных у гонках на выжыванне.
У Беларусі 40 чалавек маюць званне “Ironman”. Сярод іх і наш зямляк Раман Палякоў. Зараз Раману 27 год. Пасля заканчэння  юрыдычнага факультэта  Мінскага інстытута кіравання паехаў у Санкт-Пецярбург, дзе працуе камерцыйным дырэктарам у лагістычнай кампаніі.
Пра “Жалезнага чалавека” Раман Палякоў даведаўся гады два назад. Хлопца адразу “зачапілі” гэтыя спаборніцтвы, захацелася праверыць сябе, выстаяць і атрымаць гэтае званне. Нягледзячы на тое, што Раман заўсёды падтрымліваў добрую фізічную форму, выйсці адразу на старт не рашыўся – два гады ўпарта трэніраваўся.
У жніўні Раман Палякоў заявіўся на “Ironman”, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу.
У 7.00 пачынаецца першы этап – плаванне. Два кругі па Няве вакол Заячага вострава. Можна было пабачыць Петрапалаўскую крэпасць з усіх бакоў. Праўда, наўрад ці экстрэмалы звярталі ўвагу на гэтую прыгажосць. “Дзве гадзіны плавання даліся вельмі цяжка, – успа-мінае Раман. – Поўны жывот вады. Плысці непамерна цяжка. Радавала адно, што хаця б сутарга нагу адпусціла. Адзінае, што вельмі запомнілася – велічны спакой Нявы, ні адной хвалі, і сонца, якое адбіваецца на вадзе ўсімі фарбамі”.
Сапраўдным выпрабаваннем стаў велаэтап. Гэта не жарт праехаць на веласіпедзе 180 кіламетраў. Велагонка прайшла па Прыморскай шашы. Першыя сто кіламетраў да-ліся Раману цяжка, кудысьці знікла матывацыя, засталося толькі аднатоннае кручэнне педаляў веласіпеда. Але ж нашаму земляку ўдалося сабрацца. І вынік – дыстанцыю праехаў за шэсць з невялікім гадзін.
І вось ён – апошні крок перад запаветнай марай – марафон. Толькі тут Раман заўважыў сваю групу падтрымкі, дарэчы, падтрымаць прыехалі і сябры з Шуміліна. Бегавы этап выдаўся фантастычным:  чатыры кругі па курортным горадзе Сестрарэцку. Усюды мноства людзей, якія ўсяляк падтрымліваюць кандыдатаў на званне “Жалезнага чалавека”. Кожны круг дыстанцыі для спартсменаў даецца цяжка – сваю справу зрабілі і плаванне, і веласіпед. І тут як ніколі дапамагла падтрымка сяброў. Сіл жа Раману надавала і яшчэ адна вельмі амбіцыёзная мэта – на фінішы зрабіць прапанову рукі і сэрца каханай дзяўчыне. З кожным метрам  гэта стана-вілася ўсё бліжэй і бліжэй.
І вось 5 метраў да фінішу. Сябры перадаюць Раману шыкоўны букет і пярсцёнак. Хлопец забягае на фініш і становіцца на калена перад каханай і робіць прапанову. Гэта было феерычнае заканчэнне гонкі на выжыванне. “У адзін момант я стаў “жалезным” чалавекам і жаніхом”, –  падсумоўвае Раман Палякоў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2016 г.



1 комментарий по теме “«Железный человек» родом из Шумилино

  1. Рома рома роман
    роман
    роман
    мужчина всей моей жизни

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *