14 кастрычніка – Дзень маці

Актуалии Общество Семья

14 кастрычніка – Дзень маці

Дарагія жанчыны, маці!
Сардэчна віншуем вас з адным з самых цёплых і душэўных святаў – Днём маці!
Гэтае свята па праву можна лічыць галоўным на зямлі, таму што толькі маці дорыць свету вышэйшую каштоўнасць – чалавечае жыццё! Маці – пачатак усіх пачаткаў, апора і надзея сям’і, невычэрпная крыніца дабрыні, клопату і цярпення, падтрымка ў горы і радасці.
Шчасце таму, каго добрыя мацярынскія рукі і словы падтрымліваюць не толькі ў дзяцінстве, а на працягу ўсяго жыцця, бо маці патрэбны ў любым узросце, якімі б дарослымі і самастойнымі дзеці сябе не лічылі.
Дзень маці – гэта цудоўная магчымасць выказаць вам падзяку і бязмежную ўдзячнасць за вашу любоў і разуменне.
Ад усёй душы жадаем, каб самыя добрыя і цёплыя словы ўдзячнасці гучалі ў ваш адрас не толькі ў гэты дзень, а на працягу ўсяго жыцця.
Будзьце заўжды здаровыя і атрымлівайце як мага больш цяпла ў адказ ад сваіх дзяцей і ўнукаў!
Няхай ніколі на закончыцца ў вашых сэрцах  жыватворная крыніца дабрыні, цяпла і любові! Няхай вашы вочы свецяцца шчасцем, з твару не зыходзіць усмешка, а сэрца напаўняецца гонарам за сваіх дзяцей!
Раённы выканаўчы камітэт.                                     Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №81 ад 14.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *