В Лесковичах в старый колодец провалилась косуля. На помощь поспешили спасатели

Общество

Вызвалілі “з палону” казулю

На мінулым тыдні супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях у Лескавічах ратавалі казулю, якая правалілася ў стары калодзеж.
Жывёлу б маглі і не знайсці, калі б не жыхарка райцэнтра Н. І. Іванова, якая паехала ў Лескавічы збіраць каліну. “Непадалёк ад фермы ў Лескавічах убачыла прыгожыя яблыкі на дрэве і накіравалася туды, – расказала Надзея Іванаўна. – Пачала падбіраць апады, як раптам прама пад нагамі ўбачыла калодзеж. Ён быў каля трох метраў глыбінёй выкладзены ўнутры цэглай. Зазірнула – а там, у каменным палоне, ляжыць казуля. Адразу патэлефанавала начальніку інспекцыі прыродных рэсурсаў  і аховы навакольнага асяроддзя Г. М. Кісялевічу”.
На месца здарэння прыбыла дзяжурная змена РАНС, супрацоўнікі раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На месцы ацанілі сітуацыю, вырашылі, як ратаваць жывёлу. Камандзір аддзялення РАНС Віктар Пальвінскі, абвязаўшыся выратавальнай вяроўкай, спусціўся ў калодзеж, ратаваць дзікую жывёлу яму даводзілася першы раз у жыцці. “Паколькі калодзеж быў нешырокі, мне ўдалося прыціснуць казулю да сцяны, а потым узяць на рукі і падняць уверх, а там жывёлу перахапілі калегі. Як толькі казуля аказалася на зямлі, ірванула з усёй сілы ў кусты – толькі яе і бачылі”.
А вось калодзеж варта тэрмінова засыпаць, бо туды можа патрапіць не толькі жывёла, але і чалавек.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №81 ад 14.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *