Лесник Сергей Гаврилов: мой обход — 1640 гектаров леса

Общество Экология

Вясной пасадзіў гектар лесу

Ляснік – галоўны гаспадар лесу. Ад яго  паўсядзённага клопату залежыць, ці вырасце з маленькага саджанца магутнае дрэва.  І што надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Мішневіцкага лясніцтва не здараецца – гэта прамая заслуга леснікоў. У прыватнасці, Сяргея Міхайлавіча Гаўрылава (на здымку), які тут працуе 16 гадоў.

“Мой абход – гэта 1640 гектараў лесу, – расказаў Сяргей Міхайлавіч. – Да-глядаю лес ля Роўнага і да мяжы  Полацкага раёна. За мной замацаваны УАЗік, так што аб’язджаю дзялянкі кожны дзень. Дрэўца, нібы тое дзіця, трэба “гадаваць” да сямігадовага ўзросту: абкошваць траву, высякаць лазу, абразаць вецце. У час суцэльнай высечкі кантралюю, каб лесарубы пакінулі дубы, клёны, ясені і чаромхі, якіх нямнога ў нашых лясах”.
Самы складаны перыяд для лесніка – гэта вясна. Кожны сезон Сяргей Міхайлавіч саджае прыкладна гектар лесу. Потым назірае, як растуць, распраўляюць вецце дрэўцы. Лесніку заўсёды шкада, калі дрэвы з ягонага ўчастка належаць высечцы.  Але што зробіш – магчыма, менавіта з элітнай драўніны мішневіцкіх лясоў  зробяць прыгожую мэблю.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №81 ад 14.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *