У гэтыя дні галоўны клопат сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна – уборка кукурузы. На палетках ААТ “Лаўжанскае” сёлета 249 гектараў гэтай сіласнай культуры. На ўчарашні дзень, 3 кастрычніка, была ўбрана амаль палова да патрэбнага.
На кукурузным полі за жывёлагадоўчым комплексам мы сустрэліся з механізатарам, неаднаразовым героем нашых публікацый, Пятром Бардзюковым (на здымку). “Калі параўноўваць чатыры апошнія гады, якія я працую на “Ягуары”, сёлетні ўраджай кукурузы не вельмі радуе, – расказаў мужчына. – Здрабняю за дзень па 300 тон зялёнкі, а ў мінулыя гады было ў два разы больш”.
У гаспадарцы плануюць нарыхтаваць 8100 тон сіласу. А ўсяго для сытнай зімоўкі жывёлы “Лаўжанскаму” трэба мець 30 цэнтнераў кармавых адзінак на адну галаву жывёлы (на мінулым тыдні было 24,7 ц. к. адз.).
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №78 ад 04.10.2016 г.