На координационном совещании при прокуроре Шумилинского района — Декрет №18

Общество Семья

Працаваць з кожным індывідуальна

На мінулым тыдні пад старшынствам пракурора раёна С. У. Зайцава адбылася каардынацыйная нарада па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.

У пасяджэнні бралі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама, праваахоўных органаў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Была абмеркавана дзейнасць усіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі па арганізацыі работы па кампенсацыі абавязанымі асобамі сродкаў, што выдаткоўваюцца дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай абаронай. С. У. Зайцаў адзначыў, што за 8 месяцаў бягучага года абавязаныя асобы кампенсавалі толькі 38% сродкаў. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у вобласці. Поўнасцю кампенсуюць выдаткі толькі 12 чалавек, 32 – не пагашаюць запазычанасць увогуле. Шэраг арганізацый не пералічвае сродкі ў бюджэт. Сярод прычын такога становішча – нізкая працоўная дысцыпліна абавязаных, слабая арганізацыя работы па прадстаўленні ім дадатковай работы ці адпрацоўцы прагулаў, несвоечасова паведамляецца ў РАУС пра нявыхады на работу і здзейсненыя прагулы.
Былі заслуханы справаздачы прадстаўнікоў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама па арганізацыі кантролю за працаўладкаваннем і працай абавязаных асоб, адзначалася неэфектыўная работа па пошуку прагульшчыкаў. Кіраўнікі арганізацый, дзе працуюць абавязаныя, трымалі справаздачу па арганізацыі адпрацоўкі прагулаў і пералічэнні ўтрыманых сродкаў.
Агульная выснова была ў тым, што патрэбны больш жорсткі і эфектыўны кантроль за гэтай катэгорыяй. З асабліва злоснымі парушальнікамі трэба працаваць індывідуальна і, калі трэба, задзейнічаць усе магчымасці заканадаўства, уключаючы заключэнне пад варту, прыцягненне да крымінальнай адказнасці. Зноў і зноў падкрэслівалася, што з гэтай праблемай трэба змагацца ўсім разам: уладам, працоўным калектывам, грамадскасці.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №78 ад 04.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *