Ей рожать в октябре, а она напилась до 2,5 промиле — о том, кого приглашают на комиссию по делам несовершеннолетних

Здоровье Общество Семья

2,5 праміле  на дзявятым месяцы цяжарнасці

Камісія па справах непаўналетніх, якая працуе пры райвыканкаме, сабралася на мінулым тыдні на чарговую нараду.
Члены камісіі прааналізавалі працаўладкаванне выпускнікоў школ. Як паведаміла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Мянькова, усе выпускнікі школ раёна – а гэта 103 выпускнікі сярэдніх школ і 164 базавых – працягваюць вучобу або працуюць. Нехта з былых дзевяцікласнікаў паступіў у каледж ці ліцэй, але большасць працягваюць вучобу ў школе. Што датычыць былых адзінаццацікласнікаў, то тым, каму не пашанцавала паступіць у абраную навучальную ўстанову, пайшлі на падрыхтоўчыя курсы або ўладкаваліся на работу.
Тым не менш, падкрэсліла старшыня камісіі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, якая вяла пасяджэнне, гэтае пытанне павінна быць на пастаянным кантролі. Бо праз два-тры месяцы, дадала Ірына Іванаўна, кагосьці могуць адлічыць з каледжа ці ўніверсітэта, іншы сам можа сам кінуць вучобу.
Камісія разгледзела таксама ход выканання мерапрыемстваў рэспубліканскай міжведамаснай праграмы “Клопат”. Інфармацыю прадставіла інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Анастасія Снарава. Яна расказала, якія мерапрыемствы праводзяцца міліцыяй і іншымі арганізацыямі раёна па папярэджанні правапарушэнняў сярод падлеткаў. Канкрэтна на прафілактычнай рабоце ва ўстановах адукацыі спынілася В. В. Мянькова.
Тым не менш, як паказвае жыццё, ды і той факт, што ніводнае пасяджэнне камісіі не абыходзіцца без запрашэння сюды падлеткаў і іх бацькоў, паводзіны якіх ніяк не ўпісваюцца ў законапаслухмянае рэчышча, наперадзе яшчэ шмат работы.
На гэты раз членам камісіі давялося размаўляць з самым, бадай, непрабіваемым кантынгентам – пітушчымі жанчынамі. Згадзіцеся, вельмі цяжка знайсці словы і аргументы для жанчыны, у якой з-за п’янства не першы раз забралі дзяцей у прытулак. Калі гэта не кранае, што тады? Ці вунь тая, што на дзявятым месяцы цяжарнасці – сядзіць перад камісіяй, на твары ніякіх эмоцый. Пра што яна думае? Пра дзіця, якое ў прытулку ці пра тое, якое заўтра народзіцца? А камісія задаецца пытаннем, ці здаровае будзе немаўлятка, калі мамка тыдзень таму напілася да непрытомнасці – 2,5 праміле?
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №78 ад 04.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *