На заседании райисполкома — анализ работы экономики района

Актуалии Президент Экономика

Не проста выжыць, а прырастаць
Складаны час. Складаныя ўмовы. Але перад эканомікай раёна стаіць задача не проста выжыць, а прырастаць — тонамі, гектарамі, мільёнамі. Што атрымліваецца, дзе і чаму не змаглі дасягнуць намечанага — аналіз работы рэальнага сектара эканомікі раёна за студзень – чэрвень бягучага года быў зроблены на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта 19 ліпеня. Пасяджэнне правёў кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
За першае паўгоддзе з 13 зацверджаных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раён выканаў два — па імпарту тавараў і экспарту паслуг. Намеснік старшыні райвыканкама В. А. Байда, якая выступіла з эканамічным аналізам, адзначыла, што па аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў прагнозныя параметры не выканалі Обальскі керамічны завод і Шумілінскі льнозавод. Не выкананы ўстаноўленыя паказчыкі па росту аб’ёму рознічнага тавараабароту, па аб’ёму экспарту тавараў. Усе сельгаспрадпрыемствы не выканалі заданне па росту аб’ёму вытворчасці валавой прадукцыі. Параметры па росту аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал, па энергазберажэнню таксама засталіся недасягальнымі.
“Што перашкаджае выконваць параметры? — звярнуўся з пытаннем старшыня райвыканкама да дырэктара ААТ “Шумілінскі льнозавод” А. М. Папіны. — Сёння ў вас дастаткова людзей, тэхнікі, насення, — чаму няма нармальнай работы?”
Дырэктар льнозавода паабяцаў, што да канца года завод па вытворчасці прадукцыі выйдзе на 115%.
Паправіць сітуацыю ў падведамаснай галіне абяцаў і старшыня праўлення райспажыўтаварыства В. В. Доктараў. А галоўнай прычынай нестабільнай работы арганізацыі ён назваў недахоп кваліфікаваных кадраў, у першую чаргу прадаўцоў.
За нізкія тэмпы работы В. А. Падляшчук прыцягнуў да адказу і началь-ніка ПМК-70 А. П. Быкава, а таксама начальніка ДРБУ-204 Р. М. Насцюшкіна.
Па фарміраванню бюджэту раёна ў першым паўгоддзі інфармацыю прадставіла намеснік начальніка райфінаддзела А. І. Лебедзева. Было адзначана, што ў бюджэт раёна за студзень – чэрвень паступіла 7664 мільёны рублёў (42,3% да гадавога плана, 93,8% да плана першага паўгоддзя). Запазычанасць плацельшчыкаў раёна ва ўсе ўзроўні бюджэту склала на 1 ліпеня 0,4 мільёна рублёў. Расходы бюджэта раёна за першае паўгоддзе склалі 24612,5 мільёна рублёў. 31,1% усіх расходаў прафінансавана за кошт уласных даходаў.

Автор Алина ПЕТРОВА.
Опубликовано в №56 от 23.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *