90 лет санитарно-эпидемиологической службе Республики Беларусь

Здоровье Общество

90 год На варце здароўя

З гісторыі. Санітарна-эпідэміялагічная служба Шумілінскага раёна існуе з 1924 года – перыяду ўтварэння раёна. Насельніцтва раёна на той час складала 22600 чалавек. Спачатку гэта быў проста эпідэміялагічны аддзел пры цэнтральнай раённай бальніцы. Свайго будынка, транспарту, патрэбнага абсталявання аддзел не меў і месціўся ў старым будынку па вул. Сіпко райцэнтра. Санітарны аддзел з хімічнай і паразіталагічнай лабараторыямі ўтварыўся ў пасляваенны час. Першымі галоўнымі санітарнымі ўрачамі працавалі М. А. Шамаль, В. І. Крапатнюк, В. Х. Стам, В. В. Свірыдаў, якія разам з калектывам унеслі вялікі ўклад у развіццё санітарна-эпідэміялагічнай службы раёна. З 1957 года ўтварылася бактэрыялагічная лабараторыя, якую ўзначальвала працяглы час лабарант Т. В. Мацвеева, у эпідэміялагічным аддзеле працавалі А. С. Мацвееў, Н. М. Пракопчык, Е. Д. Лук’янаў, Н. Ф. Каніна, І. І. Варкулевіч, В. К. Яленская, І. В. Пракопчык, А. Н. Кароткіна, К. А. Рымовіч.
З 1972 па 2013 год санітарна-эпідэ-міялагічную службу раёна ўзначальваў В. Р. Бурэнь. За гэты перыяд былі пабудаваны будынак санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, гаражы, кацельня, інтэрнат для супрацоўнікаў, было набыта абсталяванне для лабараторый, аддзелаў, бухгалтэрыі.
Усе структурныя падраздзяленні аснашчаны камп’ютарамі, набыты неабходны транспарт, добраўпарадкавана тэрыторыя ЦГЭ, праводзіцца газіфікацыя кацельні.
З 2013 года па цяперашні час галоўным санітарным урачом Шумілінскага раёна з’яўляецца Сяргей Алегавіч Конышаў.
*   *   *
Санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя на тэрыторыі раёна характарызуецца як стабільная і кантралюемая. За апошнія тры гады не рэгіструецца групавая і ўспышачная захворваемасць на вострыя кішачныя хваробы, не рэгістраваліся выпадкі захворванняў на вострыя кішачныя хваробы, звязаныя з ужываннем харчовых прадуктаў, вырабленых на прадпрыемствах харчовай прамысловасці і рэалізуемых праз гандлёвую сетку, а таксама звязаных з ужываннем вады, прадаваемай насельніцтву з крыніц цэнтралізаванага водазабеспячэння.
Паказчыкі інфекцыйнай і паразітарнай захворваемасці на працягу апошніх год застаюцца стабільнымі і па большасці назалагічных форм ніжэй за сярэднеабласныя. Дасягненне дадзеных паказчыкаў стала магчымым у выніку правядзення ЦГЭ сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі і ўстановамі раёна комплексу прафілактычных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.
Паказчыкі імунізацыі дзіцячага і дарослага насельніцтва на працягу апошніх год знаходзяцца ў межах аптымальна рэкамендуемых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.
Супрацоўнікі ЦГЭ ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд на 348 аб’ектах. У апошнія гады ў раёне адзначаецца тэндэнцыя паляпшэння санітарна-тэхнічнага і супрацьэпідэмічнага стану аб’ектаў нагляду. Наладжана работа з насельніцтвам, праводзяцца выязныя прыёмы грамадзян у сельскіх Саветах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама ў складзе інфармацыйных груп.
Зладжаная работа ЦГЭ дазваляе ў час выяўляць парушэнні, папярэджваць узнікненне і распаўсюджанне інфекцыйных захворванняў і забяспечваць санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт насельніцтва ў раёне.
Сяргей КОНЫШАЎ, галоўны санітарны ўрач раёна.
Анастасія ТРЫГУБАВА, урач-бактэрыёлаг РЦГЭ.
Надрукавана ў №75 ад 23.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *