Рынок труда в Шумилинском районе — 51 вакансия

Актуалии Экономика

У раёне – 51 вакансія
Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на 1 верасня ў раёне ёсць 51 вакансія.
Наш раён – сельскагаспадарчы. Менавіта таму большасць працоўных вакансій прадстаўляюць сельгаспрадпрыемствы, прычым патрэбны як спецыялісты з пэўнай адукацыяй, так і рабочыя спецыяльнасці. Ветэрынарныя ўрачы і фельчар патрэбны ў КУСГП “Сіроцінскі”, ААТ “Лаўжанскае”, ААТ “Прыдзвінскі”, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” і ў ААТ “Ляжні”. У арганізацыях ім прапануюць зарплату ў 300,00 рублёў. Галоўныя заатэхнікі патрэбны ў ААТ “Прыдзвінскі” (зарплата 464,98 рублёў) і ААТ “Прыазёрны мір” (зарплата 523,61 рублёў), галоўны бухгалтар – у КУСГП “Ульскі” (зарплата 500,00 рублёў), галоўныя эканамісты – у КУСГП “Ульскі” (зарплата 500,00 рублёў) і ў СФГ “Раднік” (зарплата 300,00 рублёў), галоўнага агранома – у КУСГП “Мішневічы”(зарплата 360,00 рублёў), галоўны энергетык – у ААТ “Прыдзвінскі” (зарплата 464,98 рублёў), аграном (зарплата 300,00 рублёў) – у ААТ “Прыдзвінскі”, заатэхнікі – у КУСГП “Сіроцінскі” (зарплата 270,00 рублёў) і ААТ “Прыазёрны мір” (зарплата 331,71 рублёў), прараб – у ААТ “Лаўжанскае” (зарплата 260,00 рублёў). Ёсць на вёсцы і вакансіі працоўных спецыяльнасцяў: аператараў машыннага даення  чакаюць у ААТ “Прыдзвінскі” (зарплата 300,00 рублёў) і ў ААТ “Прыазёрны мір” (зарплата 250,00 рублёў), жывёлавода – у ААТ “Прыдзвінскі” (зарплата 300,00 рублёў), слесара-рамонт-ніка – у ААТ “АграБаравінка”(зарплата 380,00 рублёў).
Афіцыянт і бармен знойдуць работу з зарплатай 250,00 рублёў ў  УПГП “Нарэк-гандаль”. Страхавы агент (зарплата  240,00 рублёў) патрабуецца ў прадстаўніцтве “Белдзяржстраху” па Шумілінскім раёне, электрагазазваршчык 4-5 разраду (зарплата 440,00 рублёў) – у “Шумілінскім лясгасе”.
Тры вакансіі прапануе КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва. Сюды патрабуюцца галоўны бухгалтар (зарплата 400,00 рублёў), прыёмшчыкі заказаў (зарплата 240,00 рублёў) у аграгарадкі Кардон і Міхіціха.
Чатыры вакансіі ёсць у ЦБП №225 “Беларусбанка”: галоўны спецыяліст (зарплата 372,50 рублёў) і тры спецыялісты па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг (зарплата 304,20 рублёў).
У аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама возьмуць мастацкіх кіраўнікоў (зарплата 240,00 рублёў) у Язвінскі і Амбросавіцкія сельскія дамы культуры, а таксама  акампаніятара (зарплата 240,00 рублёў) у Обальскі ГДК.  Чатыры  вакансіі ёсць у Шумілінскім райспажыўтаварыстве: на работу возьмуць двух кладаўшчыкоў і чатырох прадаўцоў (зарплата 240 рублёў).
Шмат працоўных вакансій у Шумілінскай раённай бальніцы. Гэта і ўрачы-спецыялісты (стаматолаг, афтальмолаг, эндакрынолаг і ўрач функцыянальнай дыягностыкі з зарплатай 450,00 рублёў), і медыцынская сястра (зарплату 350,00 рублёў), і акушэр (зарплата 400,00 рублёў), і фельчар   (зарплата 400,00 рублёў), і слесар-сантэхнік (зарплата 240,00 рублёў).
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *