4 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці
Паважаныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай службаў Шумілінскага раёна!
Ветэраны працы! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Шумілінскі раён газазабеспячэння ВУ «Полацкгаз», Обальскі ўчастак ВУ «Віцебскторф», ВУ «Метан», МАЗС № 6 г. п. Шуміліна РУП «Беларуснафта», Шумілінскі філіял АУП «Віцебскаблпаліва» – прадпрыемствы, якія разам з іншымі складаюць вытворча-эканамічны патэнцыял раёна. Дакладная і зладжаная работа кожнай з гэтых арганізацый забяспечвае дынамічнае развіццё прамысловай і сельскагаспадарчай галін Шуміліншчыны, функцыянаванне сацыяльнай інфраструктуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Вы рашаеце няпростыя задачы бесперапыннага забеспячэння газам, палівам, гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Высокай адзнакі заслугоўваюць вынікі працы па добраўпарадкаванні вашых вытворчых аб’ектаў і прылеглых тэрыторый.
Прыміце словы шчырай ўдзячнасці за прафесіяналізм і майстэрства, а таксама пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця вам і вашым родным! Новых вытворчых поспехаў, стабільнасці і працвітання вашым арганізацыям!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.