Работники АЗС в Шумилино привлекают клиентов качеством сервиса

Общество Экономика

Прыпынак на шляху

Прыпынак на шляху можа быць доўгачаканым і вельмі прыемным, калі гэта прыпынак на АЗС №6 у гарадскім пасёлку Шуміліна.  Добрае месцазнаходжанне аўтазаправачнай станцыі, высокі ўзровень абслугоўвання, крама з добрым асартыментам: ад прадуктаў харчавання да спецыяльных тавараў для аўтамабілістаў. Прываблівае парадак як у самім памяшканні запраўкі, так і вакол яе. За ўзорнай чысцінёй і парадкам, вядома ж, стаіць працавітасць і неабыякавае стаўленне персаналу да месца сваёй працы.
У камандзе аўтазапраўкі працуюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Ва ўсіх за плячыма не адзін працоўны год у гэтай сферы. Круг абавязкаў у кожнага вельмі шырокі: абслугоўванне кліентаў і фінансавыя аперацыі, прыём, захоў-ванне і водпуск паліва, улікова-справаздачная дзейнасць. Таксама трэба сачыць за абсталяваннем, працай калонак, правільнасцю пастаноўкі аўтамабіляў у чаргу і за многім іншым. У абавязкі дзяўчат-аператараў уваходзяць таксама і перамовы з прадстаўнікамі фірмаў-пастаўшчыкоў. Тавар на паліцах не залежваецца, бо аператары імкнуцца заказваць тое, што карыстаецца павышаным попытам у пакупнікоў.  Прыхо-дзіцца быць і таваразнаўцам, і прадаўцом, і нават псіхолагам. Дапамагае падмурак ведаў, закладзены ў сценах БелТЮФа, а таксама ўласны  вопыт, які назапасіўся за час працы на АЗС.
Аўтазаправачная станцыя – гэта сучаснае прадпрыемства, якое абсталяванае ачышчальнымі збудаваннямі, падземнымі рэзервуарамі з сістэмамі кантролю за ўцечкамі нафтапрадуктаў, відэаназіраннем  і іншымі тэхнічнымі навінкамі. Праектная магутнасць яе – 250 заправак у суткі, але абслугоўваць даводзіцца да 1000-1300 (!) аўтамабіляў за змену.
На АЗС можна не толькі заправіць аўтамабіль палівам, але і набыць розныя спадарожныя тавары для аўтамабілістаў, прапыласосіць салон аўтамабіля, падкачаць колы, памыць лабавое шкло.  Галоўнае правіла для аператара (прадаўца) – задаволіць патрэбы пакупніка. Менавіта гэтым кіруецца невялікі, але дружны калектыў АЗС №6 пад кіраўніцтвам Сяргея Сінкевіча.  Работнікі адказна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў і заўсёды сустракаюць кліентаў з усмешкай.  Работнікі станцыі заўсёды рады дапамагчы сваім кліентам.
– У нашым калектыве адказныя, надзейныя і старанныя работнікі, – кажа  майстар аўтазапраўкі С. А. Сінкевіч. – Калектыў працуе на даверы, што ў нашай сферы вельмі важна. Не памылюся, калі скажу што гэта яшчэ і шматпрофільная прафесія. Кожны ведае свае абавязкі і выконвае іх на належным узроўні.  Іх працу я ацэньваю адзнакай “выдатна”.
На станцыі можна заправіцца дызельным палівам, бензінам, газам, прадугледжана арганізацыя запраўкі па картах “Берліё” і па міжнароднай паліўнай карце Е-100. Каб прывабіць кліентаў, прапануюцца скідкі, бонусы, розныя акцыі. Але галоўнае – высокая якасць абслугоўвання ў любы час сутак. Менавіта гэта гарантыя таго, што пакупнік вернецца яшчэ і яшчэ.
Напярэдадні прафесійнага свята хочацца павіншаваць калектыў аўтазаправачнай станцыі і пажадаць усім здароўя, добрага настрою, поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Вольга КОЦІКАВА. Надрукаван ў №69 ад 02.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *