Рамантуецца шумавы экран і дах вакзала
Дзевяць гадоў таму, калі ў Шуміліне дабудоўвалася аўтатраса Р-20, жыхары вуліц Юбілейная і Сіпко, чые шматпавярхоўкі стаяць ля гулкай трасы, былі занепакоены, што шум транспарту будзе перашкаджаць. Згодна з праектам з абодвух бакоў дарогі быў пабудаваны так званы шумавы экран.
Зараз рамонтам шумавога экрана займаюцца работнікі ДЭУ-36. Начальнік лінейна-дарожнай дыстанцыі прадпрыемства Віктар Прыходзька расказаў: “Шумавы экран рамантуецца па ініцыятыве і за кошт сродкаў “Белаўтадара”. Ёсць адпаведны праект, аформлена неабходная дакументацыя. Наша брыгада дэманціруе стары шумавы экран і ставіць новы. Апрацоўваем дошкі спецыяльным растворам ад цвілі і гнілі, што падоўжыць тэрмін службы ахоўнага збудавання”.
Шумавыя экраны – не рэдкасць для вялікіх гарадоў і пасёлкаў. “Яны ахоўваюць жылыя дамы ад дарожнага пылу, ад шуму, які ствараецца транспартам, ад асляплення фарамі, – расказаў Віктар Васільевіч. – З гэтага пункта гледжання ўстаноўка шумавых экранаў з абодвух ба-коў аўтатрасы Р-20 апраўдана”.
На думку супрацоўнікаў ДАІ, патрэбны шумавы экран і па тэхніцы дарожнай бяспекі: высокая агароджа перашкаджае перайсці праезную частку ва неўстаноўленым месцы. А ў выніку дарожна-транспартнага здарэння на гэтым участку дарогі пешаходы будуць абаронены ад абломкаў пацярпелых аўто.
* * *
Яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня на будынку чыгуначнага вакзала пачалі праводзіць капітальны рамонт даху.
“Наша брыгада з Віцебскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў, – расказалі рабочыя. – Здымаем стары шыфер і мяняем яго на сучасную металачарапіцу. Думаем, што на рамонце шумілінскага вакзала яшчэ будзем працаваць з добры месяц”.
Па словах в. а. начальніка станцыі Шуміліна Марыны Лабоўкінай, на рамонт даху вакзала будзе патрачана амаль 39 тысяч рублёў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №67 ад 26.08.2016 г.
как-то это забавно выглядит, деревянный забор…того еще не где не видел, могли бы уже хотябы нормальный пластиковый поставить, а не этот штакет который, через пару лет опять менять. У меня как-то польский дальнобойщик спрашивал: «Что это у вас за деревянный забор строится?» Долго не мог донести до него, что это у нас в Беларуси шумоподавляющим экраном зовется, вот он ржал тогда…
ШУМОПОГЛОЩАЮЩИЕ ПАНЕЛИ НЕ ДЛЯ НАШИХ ЛЮДЕЙ…МЫ ИЗ ПЛАСТИКА СТАКАНЫ ДЕЛАЕМ И ЖИТЬ ХОРОШО И ВСЁ ВСЕХ УСТРАИВАЕТ…