Обольское болото готовится к празднику

Край шумілінскі

Жамчужына, якой няма цаны

2010 г. На озере Россолай

Обальскае балота з чыёйсьці лёгкай рукі назвалі жамчужынай Паазер’я. Можна надаць яму дзесяткі такіх жа сакавітых і дасціпных характарыстык, балота іх заслужыла. Ды не будзем адхіляцца ад зададзенага курсу, ад тэмы, якая хвалявала ўдзельнікаў нарады (першага раённага арганізацыйнага пасяджэння), якую вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава. Гаворка пра раённае экалагічнае свята “Обальскае балота — жамчужына Паазер’я”. Вытокі яго — з 2010 года, і першы блін, вобразна кажучы, не аказаўся камяком. Аднак час падказвае новыя падыходы і цікавыя знаходкі.
Сёлетняе свята набудзе, па ўсім
відаць, не меншы размах. Вырашана правесці яго 24-25 чэрвеня. Месца дыслакацыі гасцей, удзельнікаў тое ж — мястэчка Обаль і наваколле. “Мінулагодняе свята ўсім прыйшлося па душы, у ім — невычэрпны патэнцыял выхавання патрыятызму, таму важна надаць святу статус традыцыйнага”, — выказаў думку дырэктар Обальскай СШ А. М. Штокін. Прапанова прымаецца. Тым не менш сцэнарый  Обальскага свята-2010 не пакінулі закасцянелым, ранейшым. Метадыст аддзела культуры В. С. Мульц падзялілася сваімі напрацоўкамі, якія дапаўняліся змястоўнымі, жывымі дэталямі, выказанымі ўдзельнікамі нарады.
Перш за ўсё — аб тэатралізаваным прадстаўленні. Яно будзе, яно — за  аддзелам культуры. А вось абарона рэфератаў, напісаных вучнямі школ раёна на экалагічную тэматыку, будзе заменена на іншае — на азнаямленне з эколага-краязнаўчымі маршрутамі. У раёне ў гэтым накірунку, дзякуючы Цэнтру пазашкольнай работы, зроблена нямала. Майстар-класы па лепцы з гліны, лазапляценню і іншых промыслах пакажуць творцы з Обальскага керамічнага завода, Дома рамёстваў, Обальскай СШ і ЦПР.

2010 г. Конкурс косцов в д. Вишня

Вырашана пакінуць экалагічныя коміксы, маляўніча, па-прыгодніцку  выглядаюць парусныя рэгаты, шмат усцешанага, нямала досціпаў нараджае конкурс касцоў.
Лета-2011 у рамках двухдзённага свята Обальскага балота прынясе нямала новага і цікавага. Па-першае, А. М. Штокін выказаў намер адкрыць экалагічную сцяжынку па балоце — сапраўдную, як кажуць, па ўсіх канонах навукі і практыкі. Будзе і вогненнае шоу, якое надасць святу асаблівую феерыю.
Свята дапоўніцца экскурсіямі ў музей Обальскага падполля. І яшчэ — хутчэй за ўсё сімвал Обальскага балота — арол-дзербнік — зменіць сваю “вопратку” з драўлянай (разьба па дрэве) на бронзава-скульптурную. Удзельнікаў свята чакаюць і іншыя, не менш займальныя элементы свята.
Адкрые свае фотаархівы і раённая газета, намячае да свята “Обальскае балота — жамчужына Паазер’я” змясціць серыю цікавых здымкаў па азначанай тэматыцы.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *