В Светлосельском сельсовете прошли встречи с жителями деревень

Актуалии Президент Сельское хозяйство

Встречу с жителями д. Ложок проводит заместитель председателя райисполкома И.И. Шалахова

«Нам тут жыць»
11 жніўня група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама І. І. Шалахавай правяла сустрэчу ў населеных пунктах сельсавета.  У Лескавічах у будынку мясцовага клуба прайшла сустрэча з жыхарамі вёскі. Як жывецца вяскоўцам, якія ў іх праблемы – пра гэта ішла гаворка. Начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка звярнуў увагу на грамадскую бяспеку, прапанаваў паведамляць у міліцыю пра падазроных асоб, п’яніц ці сямейнае насілле. Вяскоўцы з разуменнем аднесліся да прапановы: «Нам тут жыць».
Сярод праблем  вяскоўцы назвалі дрэнны асартымент тавараў у мясцовай краме райспажыўтаварыства. Пры наведванні магазін, сапраўды, уражанне пакінуў негатыўнае. А вось магазін райспажыўтаварыства ў аграгарадку Башні сустрэў іншай карцінай: багаты асартымент, прадавец ведае сваіх пакупнікоў і іх густы. “Вось значэнне  чалавечага фактару, – падсумавала І. І. Шалахава. – Калі прадавец працуе, то і тавар ёсць, і мясцовыя жыхары задаволены”.
У Лескавічах і Башнях  члены групы наведалі пэўныя катэгорыі насельніцтва.
У вёсцы Саладухі на сустрэчу сабраліся практычна ўсе жыхары. Найперш яны выказалі падзяку работнікам бібліёбуса.  У Саладухах прагучалі пытанні ў адрас  Раёна электрычных сетак: “Электрыкі спілоўваюць дрэвы пад лініямі электраперадач, але галлё пасля сябе не ўбіраюць”. Дарэчы, гэта праблема не толькі ў Саладухах, а і ў іншых наведаных вёсках.
У вёсках Лажок (на здымку), Дубраўскія і Полцева вяскоўцы выказалі прэтэнзіі да лясгасу і  лесанарыхтоўшчыкаў, якія не наводзяць парадак пасля высечкі лесу.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *