Начался осенний призыв в Вооружённые Силы Беларуси

Актуалии Общество Официально

Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2016 года
Уступіў у законную сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2016 г. № 277 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2016 года”.
На падставе арт. 37 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Указа № 277, указанага вышэй, на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці з 1 жніўня па 30 лістапада 2016 года будзе праводзіцца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянам мужчынскага полу 1998 года нараджэння, якім на 30 лістапада 2016 года спаўняецца 18 год, а таксама грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 год, якія стаяць або абавязаны стаяць на воінскім уліку і якія не знаходзяцца ў запасе, страціўшым права на адтэрміноўку ад прызыву, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемства па прызыву, неабходна з’явіцца з 1 жніўня па 30 лістапада 2016 года ў 9.00 у адасобленую групу Шумілінскага раёна Бешанковіцкага АРВК па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, д. 3, кабінет 6, пры сабе мець дакументы аб сцвярджэнні асобы.
Грамадзяне, якія не з’явіліся без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, і якія ўхіляюцца ад выканання воінскага абавязку, будуць прыцягнуты да адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Андрэй СОБІН, начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна Бешанковіцкага АРВК, падпалкоўнік.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *