Прокуратура района проверила сохранность минеральных удобрений

Экономика

Што маем – як захоўваем?
Пракуратурай раёна праведзена абследаванне стану захавання дзяржаўнай маёмасці ў сельгаспрадпрыемствах раёна, выканання патрабаванняў Дырэктывы № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь     “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”.
Па выніках абследавання высветлена, што асобныя кіраўнікі гаспадарак самаўхіляюцца ад вырашэння гэтага надзвычай злабадзённага пытання.
Пры аналізе захавання мінеральных угнаенняў у вёсцы Мішневічы адзначана, што канструкцыя склада мае шматлікія пашкоджанні, частка даху адсутнічае. Памяшканне не зачыняецца. А вось на тэрыторыі фермы Заобаль парушаюцца патрабаванні складзіравання і захавання мінеральных угнаенняў.
Парушэнні былі знойдзены і ў ААТ  “Ляжні”.Тут практычна ўсе ўгнаенні складзіруюцца на зямлі. Толькі невялікая частка – на тэрыторыі зернесушыльнага комплексу ў вёсцы Зарака накрыта плёнкай. У гаспадарцы не створаны ўмовы для захавання калійных угнаенняў.
Па выніках абследавання кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў атрымалі прадпісанні аб тэрміновым выпраўленні недахопаў.
А. ВЕЦЮГОЎ, намеснік пракурора раёна.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *