Доска почёта Шумилинского района: Шумилинское ПМК-70

Актуалии Экономика

У  “Шумілінскай ПМК-70” добры імідж

Па выніках работы за 2015 год ДКУБП “Шумілінская ПМК-70” занесена на раённую Дошку гонару.
ПМК-70 – адзінае вялікае будаўнічае прадпрыемства ў нашым раёне. Нават у складаных умовах  прадпрыемства захоўвае кваліфікаваны працоўны калектыў, не спыняе сваёй работы, знаходзіць аб’екты для будаўніцтва. Спецыялісты арганізацыі з гонарам кажуць, што будаўнічыя работы на прадпрыемстве вядуцца на высокім узроўні якасці. Няважна, будуюць ферму ці жылы дом, рамантуюць кватэры ці спартыўную залу – да работы адносяцца аднолькава адказна. Менавіта таму маюць добрыя вынікі і адпаведны імідж у сферы будаўнічых паслуг.
На прадпрыемстве клапоцяцца пра інвестыцыі ў вытворчасць. Менавіта сучасная будаўнічая тэхніка дазваляе работнікам ПМК-70 будаваць шматлікія аб’екты не толькі ў нашым раёне, але і па ўсёй Віцебскай вобласці. Шумілінскія будаўнікі ўзводзяць 40-кватэрныя дамы ў Гарадку і Ушачах.  Нядаўна здалі цэх па вытворчасці камбікармоў у сельскагаспадарчай арганізацыі “Мазалавагаз” Віцебскага раёна. Зараз будуюць там жа пажарна-помпавую станцыю. У Шуміліне рыхтуюць да здачы пяціпавярховы 40-кватэрны дом па вул. Юбілейнай.
“Дзейнасць нашай арганізацыі накіравана на выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, –  расказаў дырэктар ПМК-70 Аляксей Юр’евіч Крыўко. – Мы вельмі рады, што змаглі дабіцца значных поспехаў у рабоце, якімі можна і пахваліцца. У прыватнасці, аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі, склаў у 2015 годзе 50343 мільёны рублёў (да дэнамінацыі), тэмп росту ў параўнанні з 2014 годам – 121,3%. Заданне па бізнес-плану выканана на 106%. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала  57148 мільёнаў рублёў, гэта 107% да  папярэдняга года.  Прыбытак склаў 2267 мільёнаў рублёў, а чысты прыбытак прадпрыемства за мінулы год  –  92 мільёны рублёў. За ўсім гэтым  – напружаная работа ўсяго калектыву.
Аляксей Юр’евіч з упэўненасцю кажа, што на прадпрыемстве кожны работнік на сваім месцы. За апошнія некалькі гадоў на работу ў ПМК-70 уладкавалася шмат маладых хлопцаў. Ім трэба забяспечваць сям’ю, гадаваць дзяцей. І моладзь трымаецца за сваю работу, галоўным стымулам якой з’яўляецца добры стабільны заробак.
Дарэчы, у першым паўгоддзі 2016 года ПМК-70 таксама спрацавала нядрэнна: выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 34641 мільён рублёў, што на 3272 мільёны больш  адпаведнага перыяду мінулага года; прыбытак склаў 1513 млн руб., а рэнтабельнасць –  5,1%. А. Ю. Крыўко ўпэўнены, што работа шумілінскіх будаўнікоў будзе заўсёды запатрабавана, а прафесіяналізм, якасць работы дазволяць  упэўнена глядзець у будучыню.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 63 ад 12.08.2016 г.



2 комментария по теме “Доска почёта Шумилинского района: Шумилинское ПМК-70

  1. НАКОНЕЦ В ПМК ГРАМОТНЫЙ РУКОВОДИТЕЛЬ…УСПЕХОВ ВО ВСЁМ

  2. ПРОДВИГАТЬ ТАКИХ РУКОВОДИТЕЛЕЙ НУЖНО…ВЫВЕЛ И ПРЕСТУПНОЕ СООБЩЕСТВО НА ЧИСТУЮ ВОДУ И ОРГАНИЗАЦИЮ ИЗ НЕ ИМЕНУЕМОГО БАНКРОТСТВА ВЫВЕЛ В ЛИДЕРЫ НЕ СОМНЕВАЮСЬ И В ОБЛАСТИ…. ПОТЕНЦИАЛ БЕЗГРАНИЧЕН.ЕЩЁ РАЗ УСПЕХОВ…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *