Акция “Дом без насилия” проводится в шумилинском районе

Закон Общество

Б’еш жонку? Знойдзем управу
У красавіку на тэрыторыі нашай рэспублікі праводзіцца прафілактычная акцыя “Дом без насілля”, у рамках якой супрацоўнікі РАУС, работнікі аддзела адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай службы наведваюць сем’і, дзе ўжо раней узнікалі складаныя канфліктныя сітуацыі.
Сярод самых распаўсюджаных відаў сямейнага злачынства – катаванне. Часта мы не звяртаем увагі на тое, як у паўсядзённых гаворках сяброўка ці суседка скардзяцца, што іх перыядычна б’юць муж або сужыцель.
Супрацоўнікамі аддзялення дазнання папярэдняга расследавання РАУС у гэтым годзе ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па арт. 154 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Катаванне”. У абодвух выпадках муж на працягу года біў сваю жонку…
Калі вы сутыкнуліся з праблемай насілля ў сям’і, не заставайцеся сам-насам з бядой, звяртайцеся ў міліцыю, дзе вам абавязкова дапамогуць.
В. КАЗЛОЎСКІ,  старшы дазнавацель аддзялення дазнання папярэдняга расследавання РАУС.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *