Шумилинские спасатели дежурят не только в отделе, но и на хлебном поле

Безопасность Экономика

Баявы пост – на полі
У час жніва ў выратавальнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях такія ж напружаныя будні, як і ў хлебаробаў: на наступны дзень пасля дзяжурнай змены яны спяшаюцца на жніўнае поле, каб сачыць за пажарнай бяспекай.
Спякотнае надвор’е, з аднаго боку, на руку камбайнерам, а з другога – гэта пажаранебяспечна, лічаць камандзір аддзялення Юрый Скорынаў і  вадзіцель Сяргей Лукша райаддзела па надзвычайных сітуацыях (на здымку), бо ў гарачыню вузлы і агрэгаты камбайнаў вельмі награваюцца. На жняярку намотваецца салома, таму супрацоўнікі РАНС сочаць і за тым, каб механізатары прачышчалі камбайны некалькі разоў на дзень ад пылу і смецця.
Выратавальнікі звычайна прыпыняюцца на ўзгорку і сочаць за работай камбайнаў. На выпадак надзвычайных сітуацый у пажарным МАЗе дзесяць тон вады, ёсць і пенаўтваральнікі з вогнетушыцелямі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №62 ад 09.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *