Запрашаюць ваенныя ВНУ
У ліпені 2016 года юнакам ёсць магчымасць падаць дакументы і надалей атрымаць вышэйшую адукацыю на ваенных факультэтах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Тэрміны прыёму дакументаў пры паступленні на ваенныя факультэты ва ўстановы Расійскай Федэрацыі прадоўжаны да 26 ліпеня, а ва ўстановы Рэспублікі Беларусь – да 28 ліпеня.
Тыя, хто пажадае паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы ў ходзе дадатковага набору, могуць звяртацца ў адасобленую групу Шумілінскага раёна Бешанковіцкага АРВК па адрасе: г. п. Шумліна, вул. Вакзальная, 3, каб. №6. Тэлефон для даведак 4-15-32.
Андрэй СОБІН, падпалкоўнік, начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна Бешанковіцкага АРВК.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2016 г.