Ведае, як пасаліць сыр
Прымаць прадукцыю з сыраробнага ўчастка, складваць сыры на кантэйнеры для выспявання, апускаць галоўкі сыру ў салільныя басейны – гэта работа Галіны Пятроўны Баранавай. Больш за трыццаць гадоў жанчына працуе сырасолам у Шумілінскім вытворчым цэху ААТ “Малако”. Праз яе рукі за змену праходзіць да васьмі тон сыру.
“Мая работа – весці працэс салення сыроў, – кажа Галіна Пятроўна. – Перш за ўсё адказваю за прыгатаванне расолу, за яго канцэнтрацыю, асвятленне, тэмпературу, фільтрацыю, пастэрызацыю. Пры саленні важна прытрымлівацца тэхналагічнага рэжыму, захоўваць патрэбную тэмпературу”.
Жанчына з захапленнем расказвае пра сваю работу, перажывае за прадпрыемства, за якасць сыроў. І, вядома, аддае перавагу шумілінскім сырам: іх і купляе на бутэрброды да чаю.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №56 ад 19.07.2016 г.