В хозяйствах района активно ведётся сев яровых

Актуалии Сельское хозяйство

У “Прыазёрным” сеюць пшаніцу
16 красавіка, у дзень рэспубліканскага суботніка, у ААТ “Прыазёрны мір” прыступілі да сяўбы зерневых.
“Шасціметровы пасяўны агрэгат ўбачыце за вёскай Сосніна, – паказаў дарогу кіраўнік сельгаспрадпрыемства В. В. Юхнавец. – Там і агранома зной-дзеце, сяўба пад кантролем. А мне, прабачце, кожная хвіліна дарагая, трэба агледзець іншыя палі, дзе рыхтуюць глебу, дзе памочнікі з райгазу збіраюць каменне”.
Дарога прывяла нас якраз на поле. Мясцовасць тут высокая, нізін з лужынамі нідзе не бачна. Зверху зямля абветрылася, пасвятлела, напярэдадні тут працавалі чызелі. Поле каля дваццаці гектараў. Як расказала в. а. галоўнага агранома гаспадаркі А. У. Казлова, тут усё гатова для сяўбы яравой пшаніцы. “Другая сеялка сёння працуе ў Непаротах, – дадала Алеся Уладзіміраўна. – Там таксама сеем пша-ніцу. А ўвогуле зерневы клін гаспадаркі складзе больш за 800 гектараў. Пры добрым надвор’і з работай можна справіцца дзён за дзесяць”.
На пытанне, з якім настроем гаспадарка пачынае сяўбу, механізатар А. Л. Васілеўскі адказаў: “Настрой рабочы. Толькі б тэхніка не падвяла. На пасяўным агрэгаце АПП-6Д можна сеяць да 35 гектараў за дзень. Будзем старацца”. У гэтым і сумненняў няма – Аляксандр Леанідавіч у час жніва садзіцца за штурвал камбайна. Так што ў ягоных інтарэсах засеяць якасна, каб былі важкія намалоты. А дапамагаюць сеяльшчыку яго калегі: Г. М. Ціманоўскі на МАЗе падвозіць ўгнаенні, Г. І. Леановіч – зерне.
Механізатары працуюць у полі з шасці гадзін раніцы да позняга вечара. Абеды і вячэру прывозяць на поле без збояў.
“Асабістыя інтарэсы часова адсунуліся на другі план, – гаворыць В. В. Юхнавец. – Вельмі ўдзячны людзям, якія разумеюць сітуацыю і поўнасцю прысвячаюць сябе рабоце ў полі”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №29 ад 19.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *