Першая пакупка. Справа пайшла
Камфортныя ўмовы, створаныя для малога бізнесу ў нашай краіне, даюць дынамічны эфект: колькасць прадпрыемстваў такой формы ўласнасці імкліва расце, ствараюцца новыя працоўныя месцы. Калі гэта гандаль – то непазбежны эфект ад здаровай канкурэнцыі, што толькі на руку пакупнікам, бо рэзка ўзрастае асартымент прапануемых тавараў і ўступае ў дзеянне гібкая сістэма цэнаўтварэння. Немалаважна і тое, што павялічваюцца падатковыя паступленні ў бюджэт, а гэта спрыяе ўмацаванню стабільнасці эканомікі рэгіёна ў цэлым. Карацей, выгадна ўсім.
Зрабіўшы пэўныя разлікі, шумілінец Генадзь Пятроў вырашыў, што і яму таксама па сілах засвоіць прамудрасці малога бізнесу. Гандлю. Так на арэндаваных плошчах раённага вузла паштовай сувязі з’явіўся магазін з гаворачай назвай “Будматэрыялы”. Не магло не ўзнікнуць натуральнае пытанне: магазін такой накіраванасці ў райцэнтры далёка не першы, ці ўдасца заваяваць сваіх кліентаў і выйсці на жадаемыя прыбыткі. Прадпрымальнік упэўнены, што – абавязкова. Ён добра валодае тэмай, гандлёвая кропка знаходзіцца ў бойкім месцы. А дынамічныя цэны і багаты асартымент (самы сучасны), магчымасць работы па папярэдніх заяўках і настроенасць на поспех будуць спрыяць актыўнаму таваразвароту.
Адкрыццё новай гандлёвай кропкі адбылося ў аўторак. Юрый Яўсейчык як першы пакупнік меў магчымасць любы тавар набыць усяго за 10 рублёў. Тут наогул шмат «мужчынскіх» тавараў: цвікі, шрубы, самарэзы, нажоўкі… Шмат і будаўнічых – тынкоўка, клей, шпаклёўка, гіпсакардон, профілі, поліпрапіленавыя трубы, фарба «Альпіна» і іншыя матэрыялы для рамонту. Побач для гаспадынь – бытавая хімія, розныя сурвэткі, губкі, мыйныя сродкі. Гандлёвыя плошчы вялікія і гаспадар абяцае, што хутка вольнага месца там не будзе.
Автор Наталья ЧЕРНИЧЕНКО.
Опубликовано в №56 от 23.07.2010