На подворьи Бегуновых в Добрине

Сельское хозяйство Семья

І альтанка ад архітэктара
Знешне дом Ніны Гаўрылаўны і Сяргея Анатольевіча Бегуновых з Добрына нічым не адрозніваецца ад іншых. Але ж дастаткова зазірнуць на падворак, як, здаецца, трапляеш у рай. Яркая каляровасць півоняў і клямацісаў, акуратна падстрыжаны газон, з любоўю пасаджаныя елачкі і туі, розныя фігуркі – усё гэта заварожвае. Крыху далей, за царствам кветак, гаспадары зрабілі для сябе куток адпачынку са столікам, крэсламі і арэлямі. Тут прыемна пасядзець у цяньку і пачытаць кнігу.
За агародам у Бегуновых яшчэ адна зона адпачынку. Ля саджалкі нядаўна зрабілі прыгожую альтанку. Праект дапамог зрабіць знаёмы архітэктар з Санкт-Пецярбурга. Ну, а будавалі ўжо сваімі сіламі. У альтанцы зроблены стол, лаўкі, праведзена электрычнасць. Роўнымі радочкамі пасаджаны маленькія елачкі. Непадалёк аформлена клумба-горка, дзе растуць разнастайныя кветкі. Адным словам, вельмі прыгожа!
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *