Вы спрашивали: будут ли платить надбавки за молоко и за телят?

Сельское хозяйство Экономика

Надбаўкі за малако і цялят  выплачвацца будуць
Падчас правядзення ў Шумілінскім раёне “прамой лініі” і прыёму грамадзян старшынёй Камітэта дзяржкантролю вобласці В. У. Заранкіным і пракурорам Віцебскай вобласці Г. І. Дыско паступіў зварот ад жыхаркі нашага раёна з пытаннем “Чаму не выплачваюцца надбаўкі за здадзенае малако?”.
У адказе Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама гаворыцца, што “надбаўкі за сельскагаспадарчую прадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва ў 2016 годзе, не плаціліся па прычыне таго, што да 25 мая 2016 года не былі прыняты ўсе неабходныя для гэтага заканадаўчыя акты.
Падпраграмай 10 Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гг., зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2016 года №196 (далей –пастанова №196), прадугледжана за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту выплата надбавак да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, закупляемую ў насельніцтва”.
У мэтах выканання пастановы №196 былі прыняты загады, а таксама Пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 16 мая 2016 года №19 “Аб надбаўках да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, закупляемую ў насельніцтва, у 2016 годзе”, якой вызначаны віды закупляемай у насельніцтва прадукцыі і памеры надбавак да закупачных цэн за 1 тону сельскагаспадарчай прадукцыі :
– на малако сырое буйной рагатай жывёлы базіснай тлустасці, закупляемае ў насельніцтва і пастаўляемае арганізацыямі для далейшай перапрацоўкі, устаноўлена надбаўка у суме 370 тысяч рублёў па 30 чэрвеня 2016 г. і 37 рублёў з 1 ліпеня 2016 г.;
– на маладняк буйной рагатай жывёлы жывой вагай да 100 кілаграмаў, закупляемы ў насельніцтва для дарошчвання і адкорму, – 3750 тысяч рублёў па 30 чэрвеня 2016 г. і 375 рублёў з 1 ліпеня 2016 г.”.
Такім чынам, па стану на 30 мая 2016 года ўсе неабходныя дакументы для выплаты надбавак да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, закупляемую у насельніцтва ў 2016 годзе, былі прыняты.
“Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню на падставе атрыманай інфармацыі 6 чэрвеня 2016 г. звярнуўся ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама ў Міністэрства фінансаў з хадайніцтвам аб выдзяленні раённым упраўленням сельскай гаспадаркі і харчавання бюджэтных асігнаванняў для ажыццяўлення ўказаных выплат.
На сённяшні дзень усе сродкі, неабходныя для разлікаў з насельніцтвам, пералічаны арганізацыям, якія ажыццяўляюць закуп сельскагаспадарчай прадукцыі ў грамадзян.
У далейшым разлікі за закупленую ў насельніцтва прадукцыю будуць праводзіцца штомесячна ў месяц, які ідзе за месяцам, у якім закупляецца сельскагаспадарчая прадукцыя ў грамадзян”, гаворыцца ў адказе.

Памеры надбавак да закупачных цэн за 1 тону сельскагаспадарчай прадукцыі, закупляемай у насельніцтва:
– на малако базіснай тлустасці – 370 тыс. руб/37 руб 00 кап.
– на маладняк буйной рагатай жывёлы жывой вагай да 100 кілаграмаў, закупляемы для дарошчвання і адкорму – 3750 тыс. руб./375 руб. 00 кап.

Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №51 ад 01.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *