Прастольнае свята ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага прайшло ў Обалі

Духоўнае Новости Общество

Прастольнае свята  ў Обалі
У мінулую суботу ў обальскай царкве адбылося свята ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага, чыё імя носіць храм.
У храме прайшла Боская літургія, якую ўзначаліў  благачынны  цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі. Радасць прастольнага свята раздзялілі свяшчэннаслужыцелі з Віцебска, Полацка, Бешанковічаў, а таксама госці з Расійскай Федэрацыі. Жыхары Обалі і навакольных вёсак маліліся за здароўе, мір і лад на зямлі, за дабрабыт.
Паля літургіі адбыўся хрэсны ход вакол храма, падчас якога з настаўленнем і благаславеннем да мясцовых прыхаджан звярнуўся настаяцель Свята-Ануфрыеўскага храма Уладзімір Пучынскі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №51 ад 01.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *