Шумілінскія барды
Бардаў Віцебшчыны сабраў абласны этап рэспубліканскага фестывалю-конкурсу аўтарскай песні “Кветкі Вялікай Перамогі”.
Ад Шумілінскага раёна ўдзел у конкурсе прынялі Яўген Усцюгоў і Аляксей Пятроў. Салісты абралі для выканання песні ваеннай тэматыкі.
Яўген Усцюгоў з кранальнай песняй Уладзіміра Высоцкага “Я полмира почти через злые бои…” заняў трэцяе месца. Аляксей Пятроў атрымаў дыплом за ўдзел у конкурсе, ён выконваў песню “Чужбинушка” з рэпертуару групы “Тяни-Толкай”.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №51 ад 01.07.2016 г.