Суд Шумилинского района рассмотрел уголовное дело уклониста

Молодёжь Общество

З залы суда: Ад ваенкамата не ўцячэш
Можна па-рознаму ставіцца да неабходнасці несці тэрміновую службу ва Узброеных Сілах, але ігнараваць мерапрыемствы прызыву, парушаючы гэтым самым закон, – нельга. Гэта, здаецца, разумее любы хлопец, нават яшчэ не дацягнуўшы да прызыўнога ўзросту. Тым не менш маладых людзей, якія “бегаюць” ад ваенкамата, таксама дастаткова.

Начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна аб’яднанага ваеннага камісарыяту Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін сказаў, што на сённяшні дзень такіх у нашым раёне 25.
Хлопцы, як правіла, знаходзяцца за межамі Беларусі. Адны працуюць, скажам, у Расіі, іншыя знайшлі за мяжой і пастаяннае месца жыхарства. Але гэта не пазбаўляе іх ад ваенных абавязкаў, а наадварот – толькі пагаршае становішча.
Згодна з заканадаўствам, прызыўнік абавязаны атрымаць павестку і прайсці ўсе мерапрыемствы прызыву. Ёсць важкія прычыны (калецтва, хвароба, смерць блізкага чалавека, пахаванне і некаторыя іншыя), якія выбачаюць няяўку, але ў любым выпадку ваенком павінен быць у курсе вашых жыццёвых праблем.
Заробкі ў краіне-суседцы не здымаюць з чалавека абавязку служыць Айчыне. Хлопцы выдатна гэта ведаюць. Проста яны карыстаюцца тым, што ў Расіі іх ніхто шукаць не будзе, і пакуль яны там, ваенкамат іх “не дастане”. Яны “падвучваюць” адзін аднаго, дзеляцца нейкім вопытам. Напрыклад, – рабіць выгляд, што павесткі ты не атрымаў і не ведаў, што тваёй персонай цікавіцца ваенкамат. Гучыць гэта наіўна і нават смешна. Пра тое, што мужчыны служаць у арміі, ведае любы, хто зразумеў, што ён хлопчык. “Еш кашу, а то ў армію не возьмуць”, – у дзіцячым садзе гэта працавала. Усе елі – бо ўсе хацелі быць сапраўднымі мужчынамі і служыць. А да 18 год раптам забыліся, што збіраліся ўставаць у строй?..
Такая дрэнная памяць можа прывесці не толькі да адміністрацыйнай, але і да крымінальнай адказнасці. А самае “крыўднае”, што пасля зняцця судзімасці і выплаты вялізных штрафаў “схадзіць” у армію ўсё роўна прыйдзецца.
А тое, што ўхілістаў рана ці позна ловяць, – факт бясспрэчны. Вось і нядаўна ў Дабеі прайшло выязное пасяджэнне суда, на якім разглядалася справа прызыўніка, што па няўважлівых прычынах не з’явіўся на мерапрыемствы прызыву. На судзе, які вяла суддзя суда Шумілінскага раёна Кацярына Унуковіч, хлопец прызнаў сваю віну. Малады чалавек быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці і павінен выплаціць штраф у 70 базавых велічынь.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *