В Шумилино ветераны медицинской службы отметили День юбиляра

Общество

Медыкі адзначылі дзень юбіляра
Так атрымалася, што ветэранскую арганізацыю медыкаў два гады ніхто не ўзначальваў. А нядаўна яе старшынёй была абрана Раіса Дзмітрыеўна Каўгунова. З энтузіязмам жанчына ўзялася за грамадскую справу, пачала арганізоўваць сваіх былых і сённяшніх калег на розныя мерапрыемствы. Адно з буйных – дзень юбіляра – прайшло на мінулым тыдні ў кафэ “Блюз”.
На свята сабраліся больш за трыццаць ветэранаў-медыкаў. Яны пелі, танцавалі, прымалі ўдзел у конкурсах і гульнях. На мерапрыемстве віншавалі ўсіх, хто нядаўна адзначыў дзень нараджэння. Асаблівая пашана і словы ўдзячнасці – юбілярам.  Нядаўна справіла 80-годдзе былы фельчар Н. А. Грузневіч, 70-годдзе – былыя санітарка К. М. Прасолава і медсястра А. Ф. Філіпава.  Віталі і тых, каму споўнілася 60 гадоў – Т. У. Калеснікаву (працавала старшай медсястрой), В. М. Мудышкову (працавала санітаркай). Усе юбіляры атрымалі падарункі, памятныя медалі. У іх гонар спявалі прыгожыя песні.
Усім ветэранам мерапрыемства прыйшлося па душы – узаеміны з калегамі дарагога каштуюць. Як расказала Р. Д. Каўгунова, і надалей ветэранская арганізацыя медыкаў плануе быць актыўнай, удзельнічаць у розных святах і конкурсах, арганізоўваць паездкі і экскурсіі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *