Знакмьтесь: Наталья Гаврилюк — помощник прокурора Шумилинского района

Молодёжь Общество

Калі ў руках  чалавечыя лёсы
Наталля Гаўрылюк, памочнік пракурора Шумілінскага раёна, прыйшла ў раённую пракуратуру пасля заканчэння Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Малады юрыст за год зарэкамендавала сябе кваліфікаваным, дапытлівым спецыялістам. “Мне пашанцавала з маімі калегамі. Менавіта яны дапамагаюць мне тэарэтычныя веды прымяняць на практыцы, – расказвае Наталля. – З прызначэннем на пасаду памочніка пракурора ўсё стала па-іншаму, узрасла адказнасць”.
Наталля родам з Гарадоцкага раёна. Са школы марыла стаць следчым. Зачытвалася дэтэктыўнымі раманамі, асабліва падабалася Агата Крысці з яе легендарным дэтэктывам Эркюлем Пуаро. На апошнім курсе Акадэміі Наталля рэзка памяняла спецыялізацыю: “Вырашыла стаць пракурорскім работнікам. Чаму? Я да сённяшняга часу адказаць не магу. Але зусім не шкадую пра свой выбар”.
Добра памятае Наталля Гаўрылюк адно з першых сваіх судовых пасяджэнняў. Гэта было пазбаўленне бацькоўскіх правоў маці траіх дзяцей. Не магу і не хачу зразумець, як можна было памяняць дзетак на спіртное, разважае Наталля.
Першы год працы для маладога работніка пракуратуры стаў часам прафесійнага станаўлення. У пракурора асаблівая адказнасць, разуменне таго, што ад тваёй пазіцыі залежыць чалавечы лёс.
Не толькі работай жыве малады спецыяліст. Любіць Наталля Гаўрылюк увечары ў ціхай спакойнай атмасферы пачытаць кнігу. У кампаніі сяброў часта бярэ ў рукі гітару і спявае. А яшчэ Наталля – заўзяты спартыўны балельшчык.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №49 ад 24.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *