Трагедыя на Дзвіне
20 чэрвеня падчас купання на Заходняй Дзвіне каля вёскі Бондарава дзевяцігадовы хлопчык саслізнуў з аўтамабільнай камеры і патануў. Спрабуючы выратаваць малога, патанула і дваццацігадовая цяжарная жанчына.
Трагедыі магло б не быць калі б дарослыя памяталі правілы бяспечных паводзін на вадзе:
– перш чым дазволіць дзіцяці ўвайсці ў ваду, неабходна вывучыць дно на наяўнасць небяспечных прадметаў, даведацца пра глыбіню;
– калі дзіцё малое ці дрэнна плавае, дарослы павінен знаходзіцца ля яго на адлегласці выцягнутай рукі. Пры гэтым на малым павінны быць прыстасаванні для плавання і рухацца яму дазваляецца толькі ўздоўж берагу;
– не дазваляйце дзецям без нагляду дарослых наведваць вадаёмы, ніколі не пакідайце дзіцё адно на вадаёме.
– забараняецца плаваць на прыстасаваных прадметах, у тым ліку на аўтамабільных камерах.
Памятайце, што бяспека дзяцей на вадзе ў першую чаргу залежыць ад дарослых.
Аляксандр ШАРАФУТДЗІНАЎ, старшыня раённай арганізацыі Таварыства ратавання на водах.
Надрукавана ў №49 ад 24.06.2016 г.