“Віцьбічам” – 25! Віншуем!

Общество

“Віцьбічам” – 25! Віншуем!

Дзень нараджэння сваёй газеты адсвяткавалі нядаўна нашы сябры і калегі. “Віцьбічам” – 25. Юбілейны год журналісты гарадской газеты вырашылі правесці пад дэвізам “25 добрых спраў”. Яны саджаюць дрэвы, сустракаюцца з ветэранамі, займаюцца дабрачыннасцю і многім іншым.
А 27 мая “Віцьбічы” наладзілі, без перабольшання, грандыёзнае свята ў Летнім амфітэатры Віцебска, куды запрасілі калег з усёй вобласці, сяброў, верных падпісчыкаў. Свята, напоўненае шчырымі віншаваннямі і ўзнагародамі за творчасць і адданасць газеце, выдатнымі песнямі і танцамі, усмешкамі і пажаданнямі, фінішавала выступленнем папулярнай групы “Дразды”.
Мы, журналісты газеты “Герой працы”, таксама віншуем нязменнага галоўнага рэдактара Ніну Тулінаву і ўвесь калектыў газеты “Віцьбічы” з юбілеем.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 43 ад 03.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *