На 18 пионеров пополнилась в мае пионерская дружина Шумилинской СШ №2

Молодёжь Общество

Дзень піянерскага сяброўства

Напярэдадні вялікага свята Дня Перамогі піянерская дружына імя Д. М. Мінчугова Шумілінскай сярэдняй школы №2 імя А. І. Дубасарскага папоўніла свае рады васямнаццаццю новымі піянерамі. Гэта навучэнцы чацвёртага класа. Дружныя, актыўныя, працалюбівыя хлопчыкі і дзяўчынкі вартыя насіць ганаровае званне піянер.
Менавіта для іх 19 мая была арганізавана пазнавальна-забаўляльная праграма, прысвечаная Дню піянерскай дружбы. Падрыхтавалі гэта мерапрыемства старшыня раённага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Наталля Пятроўская і кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Фантазія” Таццяна Чупрукова.
Пазнавальная віктарына, цікавыя гульні, малюнкі на асфальце, “Body Art” – усё гэта спрыяла цудоўнаму настрою, бадзёрасці, духу з’яднанасці членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Наталля ПАЛАСУХІНА, педагог-арганізатар.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *